Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка
Дата нараджэння 10 сакавіка 1924(1924-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2017(2017-11-04) (93 гады)
Род дзейнасці лесавод, эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка (10 сакавіка 1924, в. Крутабярозка, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 4 лістапада 2017) — лесавод і эканаміст. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1954).

Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (з 1957, старшы навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (з 1972, эканамічны факультэт, кафедра эканомікі працы, у 1972—1991 — загадчык кафедры, 1983—1991 — дэкан факультэта), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1992), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997, кафедра менеджменту і эканомікі прыродакарыстання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка працы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ход роста и товарность осинников БССР : автореферат диссертации … кандидата cельскохозяйственных наук / В. Д. Арещенко. — Минск, 1958.
  • Научные основы организации труда и управления в лесном хозяйстве : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.594 / Арещенко Владимир Денисович. ― Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арэшчанка Уладзімір Дзянісавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 337.
  • Всегда быть первым : [Арещенко В. Д.] / Г. Болтрушевич, Т. Иванова // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 13—15.
  • Арещенко Владимир Денисович : [некролог] // Гомельскі ўніверсітэт. — 2017. — 23 лістапада (№ 18). — С. 4.