Уладзімір Паўлавіч Васін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Васін
Дата нараджэння 8 верасня 1923(1923-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2001(2001-07-19) (77 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Паўлавіч Васін (8 верасня 1923, в. Башкатава, Мцэнскі раён, Арлоўская вобласць, Расія — 19 ліпеня 2001) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі, палкоўнік у адстаўцы. Доктар эканамічных навук (1972), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-палітычная акадэмія імя У. І. Леніна (1952; ад’юнктура, 1955).

Працаваў у Беларускай ваеннай акрузе (1945—1948), вышэйшых ваенных вучэбных установах Ленінграда, Масквы, Румыніі (з 1955), Мінскам вышэйшам інжынернам радыётэхнічнам вучылішчы войск ППА (1959—1968, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1968—1977, дацэнт кафедры палітычнай эканоміі), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1977—1993, загадчык кафедры палітычнай эканоміі).

Навуковыя інтарэсы: мілітарызм і мілітарызацыя эканомікі; дзяржаўна-манапалістычны капіталізм; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; прыбытак; ваенна-прамысловы комплекс ЗША; сацыялістычныя грамадскія адносіны.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Империалистический милитаризм — угроза человечеству : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.00 / Васин Владимир Павлович. — Минск, 1970.
  • Обеспечение максимальной капиталистической прибыли монополиями путем империалистических войн и милитаризации хозяйства (1939—1954 г.) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Васин В. П. — Москва, 1955.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васин Владимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 598.
  • Васін Уладзімір Паўлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 602.
  • Васін Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 30.
  • Васін Уладзімір Паўлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 44—45.
  • Васин Владимир Павлович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович [и др.]. — Минск, 2002. — С. 166.