Даўжыня цела да 12 см, маса каля 30 г. Рыла кароткае, насавыя косці адсутнічаюць. Бакавая лінія адсутнічае ці слаба выражана. Хваставы плаўнік закруглены. На сківіцах дробныя зубы.
У сямейства ўключаюць 1-2 роды з некалькімі відамі. Пашыраны ў прэсных водах Паўднёва-Усходняй Еўропы і ўсходзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць у зарослых вадаёмах з глеістым дном. Найбольш вядомая умбра, ці яўдошка еўрапейская (Umbra krameri).