Уча Гагаладзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уча Гагаладзэ
Нарадзіўся 2 мая 1990(1990-05-02) (33 гады)
Грамадзянства  Грузія
Рост 172 см
Вага 63 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Грузія Баржомі 1 (0)
2008—2009 Грузія Херэці (Лагадэхі) 2 (0)
2009—2010 Грузія Т’янеці 9 (4)
2010—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 56 (9)
2014 Арменія Бананц (Ерэван) 10 (3)
2014 Беларусь Слуцк 11 (0)
2016 Грузія Алгеці (Марнеулі) 15 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2016.

Уча Гагаладзэ (нар. 2 мая 1990, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў выступаць у Грузіі, а ў 2010 годзе перайшоў у брэсцкае «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2012 стаў адным з асноўных нападнікаў каманды. У сезоне 2013 таксама з’яўляўся у асноўным складзе, але ў канцы сезона стаў толькі выхадзіць на замену.

У лютым 2014 года перайшоў у армянскі клуб «Бананц»[1], якому дапамог стаць чэмпіёнам краіны. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Слуцка»[2]. У складзе слуцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага (часам флангавага) нападніка. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2014 года пакінуў «Слуцк»[3].

У першай палове 2016 года выступаў у другім грузінскім дывізіёне за клуб «Алгеці».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Арменія Чэмпіён Арменіі: 2013/14

Зноскі