Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Дэкан Ігар Анатолевіч Комар
Адрас 220002, г. Мінск, вул. Кісялёва, 61 (інтэрнат), каб. 127

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі‎.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт павышэння кваліфікацыі (з 1 студзеня 2012 года — факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) быў створаны на базе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 5 мая 1976 года і з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць факультэта накіравана на забеспячэнне прафесійнага развіцця і задавальненне пазнавальных патрэб кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў устаноў адукацыі гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва.

Асноўныя напрамкі[правіць | правіць зыходнік]

  • павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
  • перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў
  • прафесійная падрыхтоўка рабочых (служачых)
  • кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (для педагагічных работнікаў)
  • стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў
  • навучальныя курсы

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]