З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фарані́ды (Phoronida) — тып шчупальцавых жывёл.
Адрозніваюць каля 20 сучасных відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазваночныя жывёлы.
Даўжыня ад 0,6 да 45 см. Цела знаходзіцца ў трубачках з арганічнага рэчыва. 3 трубачкі высоўваецца пярэдні канец цела са складаным, падвойным, спіралепадобным шчупальцавым апаратам, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывяносная, нервовая сістэмы і выдзяляльныя органы. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Тып Фараніды у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
- Фараніды // БелЭн у 18 т. Т. 16. — Мн, 2003.