Флагман флоту 2-га рангу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагон Флагмана флоту 2-га рангу

Фла́гман фло́ту 2-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 2-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў, зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Вышэй за флагмана 1-га рангу, ніжэй за флагмана флоту 1-га рангу. Адпавядала званням камандарма 2-га рангу, армейскага камісара 2-га рангу, армваенюрыста.

Парадак прысваення і пазбаўлення звання[правіць | правіць зыходнік]

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Прысваенне звання[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. З 1938 года Марскія Сілы РСЧА СССР сталі называцца ВМФ СССР, пасля Пастановы ЦВК і СНК СССР № 120/2204 ад 30.12.1937 года «Аб утварэнні народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР» (абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 5 ад 8.01.1938 года). Да канца 1939 года канчаткова зацвердзілася найменне — Ваенна-Марскі Флот Саюза ССР (ВМФ СССР). Напрыклад: Загад НК ВМФ № 431 ад 22.10.1939 г. зацвердзіў палажэнне аб узнагароджанні значком «Выдатнік Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР», і значок з моманту заснавання вырабляўся з надпісам «Выдатнік ВМФ».
  2. «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]