Хеда Андэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хеда Андэрсан
шведск.: Hedda Andersson[1]
Дата нараджэння 24 красавіка 1861(1861-04-24)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1950(1950-09-07)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Johanna Maria Andersson[d][2][5][…]
Род дзейнасці урач, гінеколаг
Навуковая сфера women's suffrage in Sweden[d][1]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хеда Альберціна Андэрсан (шведск.: Hedda Albertina Andersson; 24 красавіка 1861 — 7 верасня 1950) — шведскі ўрач. Яна была другой студэнткай Лундскага ўніверсітэта і другой жанчынай-лекарам, якая атрымала адукацыю ў шведскім універсітэце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хеда Андэрсан была дачкой працоўнага па прозвішчы Андэрсан і яго жонкі Джааны Андэрсан. Калі яе бацька памёр у 1866 годзе, яна пераехала з маці і трыма братамі і сёстрамі да бабулі.

З боку маці яна паходзіць з роду жанчын-медыкаў, якія, паводле гістарычных дадзеных, практыкавалі традыцыйную народную медыцыну не менш сямі пакаленняў, пачынаючы з XVII стагоддзя. Яе прабабуля Марна Нілдотэр, як і яе бабуля Элна Хансан, практыкавалі лячэнне народнымі метадамі. Яе маці і бабуля лячылі людзей у Мальмё. Яе бабуля была вядомая ва ўсёй Скандынавіі як Lundakvinnan («жанчына Лунда») і намінальна працавала цырульнікам, каб пазбегнуць абвінавачванні ў шарлатанстве, як і яе дачка, маці Хеды.

Калі ў 1870 годзе шведскія універсітэты былі адкрыты для жанчын, яе маці і бабуля вырашылі, што яна павінна вывучаць медыцыну ў універсітэце і атрымаць афіцыйную ліцэнзію, каб пазбегнуць пераследу і абвінавачванняў ў шарлатанстве, якія даволі часта суправаджалі членаў яе сям’і. Хеда Андэрсан атрымала адукацыю ў школе Марыі Стэнкулы і была прынятая ў Лундскі ўніверсітэт у 1880 годзе.

Хеду часта называюць першай студэнткай шведскіх універсітэтаў, але гэта няправільнае сцвярджэнне, таму што незадоўга да яе ў іншы універсітэт паступіла Хільдэгард Б’ёрк[6]. Хеда была адзінай жанчынай у Лундскім універсітэце да 1882 года. У 1887 годзе яна атрымала дыплом бакалаўра. У 1892 годзе атрымала ліцэнзію на вядзенне прыватнай медыцынскай практыкі.

Яна працавала лекарам у Ронэбю ў 1892—1893 гадах, у Мальмё ў 1893—1895 гадах, і ў Стакгольме ў 1895—1925 гадах, пасля чаго пасялілася ў Лундзе[7]. Акрамя таго, яна вучылася ў Капенгагене ў 1892 і 1895 гадах, а таксама ў 1893 годзе ў Лейпцыгу пад кіраўніцтвам Макса Сэнгера.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе ў Лундскім універсітэце у памяць пра Хеду Андэрсан была створана прафесура для запрошаных прафесароў.

Зноскі