Хрызастом Татур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрызастом Татур
Дуброва
Дуброва
Нараджэнне 1811
Смерць 1876
Месца пахавання
Род Татуры[d]
Дзеці Генрых Хрыстафоравіч Татур

Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур (1811 — 1876) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Татураў герба «Дамброва». Сын Івана, ротмістра новагародскага, і Варвары з Катлубаяў. Ахрышчаны 10 жніўня 1811 г. у Моўчадскім касцёле.

Маршалак шляхты Слонімскага павета.

Прызнаны ў дваранстве вызначэннямі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 16.06.1826, 07.09.1835 і 30.03.1843 гг. Унесены ў 2-і разрад дваран Навагрудскага павета, быў калежскім рэгістратарам Ігуменскага земскага суда.

Памёр у 1876 г., пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме[1][2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці:

  • Генрых Франц (нар. 17.09.1846), археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер;
  • Ганна;
  • Мангуся;
  • Бася;
  • Іосіф, нарадзіўся 19.03.1855 г., ахрышчаны 28.04.1855 г. у Бярэзінскім касцёле. Далучаны да роду вызначэннем Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад (?).01.1862 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]