Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы (Друцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы — колішні праваслаўны храм у Друцку. Царква знаходзілася на дзядзінцы старажытнага паселішча мяжы XI—XII стст. Упамінаецца ў XIV ст. ў Друцкім евангеллі, у якім на апошняй старонцы зроблены запіс: «В лето 6509 [1001 г.] створана бысть церкви сия святая Богородица вь граде во Дрютьсце…»[1]. Дата 1001 г., відаць, недакладная, аднак не выклікае сумнення, што ў Друцку ўжо ў дамангольскі перыяд меўся праваслаўны храм. Археолагамі знойдзена мноства керамічных паліваных плітак, якімі звычанна масцілася падлога цэркваў. Адсутнасць падмурку можа сведчыць пра тое, што царква была драўляная. Раскопкі старажытнага дзядзінца паказалі, што сярэдняя частка старажытнага горада была адведзена пад плошчу, на якой, верагодна, і стаяў драўляны храм. На 1864 г. адзначаецца Мікалаеўская царква.

Зноскі

  1. Аляксееў Л. В. Старажытны Друцк // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973- № 3. С. 19.