Чапля вялікая белая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікая белая чапля
Ardea alba Everglades.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Раздзел:

Эўметазоі

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Буслападобныя

Сямейства:

Чаплевыя

Род:

Сапраўдныя чаплі

Від:

Чапля вялікая белая

Навуковая назва

Ardea alba, Linnaeus, 1758

ITIS   554135
NCBI   110620

Вялікая белая ча́пля (Ardea alba) – буйная птушка сямейства чаплевых.

Мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85-102 см. Размах крылляў дасягае 140-170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтары-два буйней за малую белую чаплю. У адрозненні ад апошняй мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час – жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобны на хрыплае карканне "рха".

Гняздуецца па берагах вадаёмаў як калоніямі так і асобнымі парамі. Гнёзды можа ўладкоўваць на дрэвах, але часцей уладкоўвае іх на заломах трыснягу або ў хмызняку у забалочаных мясцінах, поймах рэк. Іх робіць з трыснягу або галінак. Дыяметр гнёзд дасягае 50-110 см, а вышыня – 35-60 см. Калі галінак для гнязда не хапае, могуць красці іх у сваіх суседзяў. Гэта часта вядзе да шумных драк белых чапляў.

Вялікія белыя чаплі адкладваюць у гнёздах звычайна тры-пяць яек. Яйкі блакітна-зялёнага колеру, маюць памер 62,7х41,7 мм. Бацькі пачынаюць іх высіжваць у другой палове красавіка. Цягнецца гэта 25-26 дзён.

Ядуць вялікія белыя чаплі рыб, водных і наземных насякомых. Калі-нікалі могуць з'есць дробных грызуноў, птушанят іншых птушак.

Памятная манета «Вялiкая белая чапля»

Арэал вялікай белай чаплі ахоплівае паўднёвую і цэнтральную часткі Еўропы. На ўсход ён працягваецца да Цэнтральнай Азіі, на паўднёвы-ўсход – да Ірана. Водзяцца яны ў паўднёвай і ўсходняй Азіі, Аўстраліі, Новай Зеланцыі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыкі, цэнтральнай і паўднёвай часткі Паўночнай Амерыкі. На Беларусі пералётная птушка, прылятае напрыканцы сакавіка – у красавіку. Падвід, які сустракаецца ў Беларусі сустракаецца ад паўднёвай і цэнтральнай частках Еўропы да Цэнтральнай Азіі.

З канца ХІХ стагоддзя да сярэдзіны 60-х гадоў ХХ стагоддзя паўсюдна назіралася памяншэнне колькасці вялікіх белых чапляў. З сярэдзіны 60-х гадоў ідзе адваротны працэс. На Беларусі іх часцей пачалі сустракаць з 1980-х гадоў. З пачатку 1990-х гадоў на поўдні краіны пачаліся сустракацца іх месцы гнездавання. Птушка года Беларусі 2008.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)