Злучаныя Штаты Амерыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ЗША)
Перайсці да: рух, знайсці
Злучаныя Штаты Амерыкі
англ.: United States of America
Злучаныя Штаты Амерыкі Вялікая пячатка ЗША
Сцяг ЗША Вялікая пячатка ЗША

Каардынаты: 40°00′00″ пн. ш. 100°00′00″ з. д. / 40° пн. ш. 100° з. д. (G) (O) (Я)

United States (orthographic projection).svg
Дэвіз: «In God We Trust» (з 1956)
бел. «На Бога спадзяемся»
«E Pluribus Unum» (лац., традыцыйны)
англ. «Out of Many, One», бел. «Са шматлікіх — адзінае», ці «Адзінства са шматлікіх»»
Нацыянальны гімн ЗША
Дата незалежнасці 4 ліпеня 1776 года (ад Вялікабрытаніі)
(прызнана 3 верасня 1783)
Афіцыйная мова англійская
(дэ-факта)[1]
Сталіца Вашынгтон
Найбуйнейшыя гарады Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Чыкага, Х'юстан, Філадэльфія, Фінікс, Сан-Антоніа, Сан-Дыега, Далас
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Дзяржаўны сакратар
Барак Хусейн Абама II
Джо Байдэн
Хілары Клінтан
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
4-я ў свеце
9 518 900[2] км²
6,76
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

313 232 044[3] чал. (3-я)
32 чал./км²
ВУП
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$14,256 трлн[4]  (1-ы)
$46 381[4]
ІРЧП (2011) 0,910[5] (вельмі высокі) (4-ы)
Валюта Долар ЗША
Інтэрнэт-дамены .us, .mil, .gov
Тэлефонны код +1
Часавыя паясы UTC -5…-10
  1. Дэ-юрэ афіцыйнай мовы няма. У некаторых раёнах паўднёвых штатаў дадаткова выкарыстоўваецца іспанская (дэ-факта), у Луізіяне — французская, на Гаваях — афіцыйна — гавайская: Даведнік ЦРУ(англ.) 
  2. Без залежных тэрыторый.
  3. U.S. POPClock Projection (англ.) .
  4. 4,0 4,1 United States. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 красавіка 2010.
  5. Human Development Index and its components

Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі (англ.: United States of America) — федэратыўная рэспубліка[1][2] ў Паўночнай Амерыцы, якая складаецца з 50 штатаў, адной федэральнай акругі і некалькіх астраўных тэрыторый. 48 штатаў і федэральная акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска з'яўляецца самым паўночным з іх і размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы мацерыка, у той час як 50-ы штат, Гаваі, уяўляе сабой архіпелаг у сярэдзіне Ціхага акіяна. Дзяржава таксама мае пяць населеных і дзевяць незаселеных тэрыторый у Ціхім акіяне і Карыбскім басейне. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад. З агульнай плошчай у 9,83 км² у Злучаных Штатах пражываюць каля 316 млн чалавек, дзякуючы чаму краіна з'яўляецца чацвертай паводле велічыні агульнай плошчы і трэцяй паводле колькасці насельніцтва. ЗША з'яўляюцца аднымі з самых этнічна разнастайнымі і шматнацыянальнымі краінамі свету, у выніку буйнамаштабнай іміграцыі са шматлікіх краін свету[3]. Геаграфія і клімат Злучаных Штатаў таксама надзвычай разнастайныя, гэта значыць яны з'яўляюцца домам для самых разнастайных відаў дзікіх жывёл.

Злучаныя Штаты з'яўляюцца развітай краінай і маюць самую вялікую ў свеце нацыянальную эканоміку, ВУП якой, паводле ацэнак, на 2013 год складаў $16,7 трлн, гэта значыць 23 % сусветнага намінальнага ВУП і 19 % парытэту пакупніцкай здольнасці[4]. Эканоміка падсілкоўваецца багаццем прыродных рэсурсаў і самай высокай у свеце прадукцыйнасці працы[5]. Паводле велічыні ВУП на душу насельніцтва ў 2010 годзе ЗША займалі шосты радок у свеце[4]. У той час як эканоміка ЗША лічыцца постіндустрыяльнай, яна працягвае заставацца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў[6]. ЗША мае самы высокі сярэдні і медыяльны паказчык прыбытку хатняй гаспадаркі сярод краін АЭСР, а таксама самы высокі сярэдні заробак[7][8], аднак займае чацвёрты радок паводле нераўнамернага размеркавання даходаў сярод краін АЭСР[9]. Прыкладна 16 % насельніцтва жыве ў беднасці[10]. На краіну прыпадае 39 % глабальных ваенных выдаткаў[11], з'яўляючыся найбольш эканамічна і ваенна моцнай дзяржавай у свеце, вядомай палітычнай і культурнай сілай, а таксама лідарам у галіне навуковых даследаванняў і тэхналагічных інавацый.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У англійскай мове найбольш ужываемай назвай краіны з'яўляецца Злучаныя Штаты (англ.: the United States), якая ў беларускай мове мае больш афіцыйнае адценне, і ўтворная ад яго абрэвіятура the U.S., якая таксама з'яўляецца стандартным азначэннем, напр. the U.S. history — «гісторыя ЗША». Таксама сустракаюцца больш размоўныя варыянты Амерыка (англ.: America) і Штаты (англ.: the States), але ў беларускай мове яны ўжываецца часцей за англійскую. Ад першага слова ў абедзвюх мовах утвараецца назва жыхароў краіны — амерыканцы (англ.: the Americans). На некаторых афіцыйных мерапрыемствах, у кантэксце гадоў утварэння федэрацыі і эпохі грамадзянскай вайны для апісання дзяржавы ўжываецца тэрмін Саюз (англ.: the Union)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Людзі на тэрыторыі ЗША ўпершыню з'явіліся, паводле ацэнак археолагаў, ад 12 да 40 тыс. гадоў назад. Як мяркуецца, яны трапілі сюды праз Аляску, якая ў той час злучалася з Азіяй.

Гісторыі англійскіх паселішчаў, з якіх пасля сфарміраваліся ЗША, пачалася з заснавання Джэймстаўна ў Віргініі (1607). У 1696, прыняцце чарговага закона аб мараплаўстве і ўсталяванне новага міністэрства гандлю Вялікабрытаніі заклалі асновы імперскай сістэмы. На працягу дзевяці дзесяцігоддзяў утварыліся 13 калоній, там развілася сістэма рабаўладання, укараніліся англійская культура, англійская мова і брытанскія палітычныя інстытуты.

Наступны перыяд каланіяльнай гісторыі (16961763) быў адзначаны малаважнымі зменамі ў сістэме імперскай адміністрацыі і пераўтварэннем практычна ўсіх бакоў жыцця калоній. У гэты час адбываўся няўхільны рост насельніцтва, развівалася дынамічная, арыентаваная на экспарт, эканоміка, умацоўваўся аўтарытэт асамблей — незалежных інстытутаў прадстаўнічай улады, рэлігійнае і культурнае жыццё калоній дзівіла сваёй разнастайнасцю. Усе сем дзесяцігоддзяў былі апалены пажарамі еўрапейскіх войн, якія дакочваліся і да амерыканскіх берагоў. Гэтыя войны спрыялі кансалідацыі калоній з метраполіяй у агульным змаганні супраць французаў і іспанцаў, што ўгрунтаваліся ў Амерыцы. У выніку гэтых войн іспанцаў выцеснілі з Фларыды, а французаў — з Канады, і ад 13 калоній была адведзена пагроза знешняй агрэсіі.

У 1763 брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амерыканскімі паселішчамі. Новае імперскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калоніях. У выніку дзесяцігадовага супрацьстаяння і лютага змагання ў 1776 калоніі прынялі Дэкларацыю незалежнасці. Да 1783 мяцежныя калоніі заваявалі незалежнасць сілай зброі і ўтварылі вольную канфедэрацыю пад назвай Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1789 суверэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхвалена канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.

USA Territorial Growth small.gif

Паводле першага перапісу 1790, у краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За перыяд з 1790 па 1815 колькасць насельніцтва падвоілася, а да 1860 дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы 19 ст. адбывалася міграцыя амерыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агая, Індыяна, Ілінойс, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тыс. у 1800 да 6,9 млн у 1860. За той жа перыяд колькасць насельніцтва Новай Англіі ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 у складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (немцы, валійцы, французы, швейцарцы, галандцы). Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязменным да наплыву нямецкіх і ірландскіх імігрантаў у 1840-1850-х гадах. У 1790 афрыканцы, якія былі дастаўлены сюды ў якасці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводства ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасць у большасці штатаў увоз рабоў быў забаронены, і ў 1808 годзе Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэту забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасці паўночных штатаў атрымалі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы. Гл.далей Англа-амерыканская вайна 1812-1814

Дзяржаўна-палітычны лад[правіць | правіць зыходнік]

Капітолій, у якім праводзіць свае паседжанні Кангрэс ЗША

Дзяржаўны лад ЗША — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца на дзвюхступенных выбарах. Кандыдаты ад палітычных партый спачатку павінны перамагчы ў праймерыз (якія ў некаторых штатах маюць назву кокусы). У выбарах удзельнічае ўсё насельніцтва краіны ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад палавой і расавай праналежнасці. Заканадаўчую ўладу ў краіне ажыццяўляе Палата прадстаўнікоў. Гістарычна склалася, што большасць месцаў у Палаце Прадстаўнікоў маюць члены дзвюх партый — Рэспубліканскай і Дэмакратычнай, што дало падставу лічыць амерыканскую палітычную сістэму дзвюхпартыйнай. Уладу ў штатах прадстаўляюць губернатары, якія абіраюцца мясцовым насельніцтвам. Прэзідэнт краіны абіраецца паводле традыцыйнай сістэмы, вядомай як калегія выбаршчыкаў.

Беларуска-амерыканскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенет Ялавіц, Дэніел Спекхард, Майкл Козак і Джордж Крол. 21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла.

Дзве краіны абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты Амерыкі — чацвёртая паводле плошчы краіна ў свеце пасля Расіі, Канады і Кітаю. Кантынентальная частка ЗША займае тэрыторыю ад Атлантычнага да Ціхага акіяна, ляжыць паміж Канадай і Мексікай і Мексіканскім залівам. Аляска — самы вялікі паводле плошчы штат. Ён аддзелены ад кантынентальнай часткі Канадай, узбярэжжа Аляскі выходзіць да Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Гаваі ўтвараюць архіпелаг у Ціхім акіяне на паўднёвы захад ад Паўночнай Амерыкі. Уладанне ЗША Пуэрта-Рыка — востраў у Карыбскім моры. Тэрыторыя краіны амаль цалкам знаходдзіцца ў Заходнім пашар'і Зямлі (выключэнне — толькі тэрыторыя вострава Гуам, які належыць ЗША, і заходняя частка Аляскі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Будова паверхні[правіць | правіць зыходнік]

Скалістыя горы
Вялікія раўніны

Асноўную частку тэрыторыі ЗША па асаблівасцях рэльефу дзеляць на восем правінцый: Апалачы, Берагавыя раўніны, Унутраныя ўзвышшы, Унутраныя раўніны (у т.л. Цэнтральныя раўніны), узвышша ля возера Верхняга, Скалістыя горы, Межгорныя плато і Ціхаакіянскія Берагавыя горы. Аляска і Гавайскія астравы таксама з'яўляюцца самастойнымі правінцыямі.

Найвышэйшы пункт краіны — гара Мак-Кінлі (6193 м).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

ЗША адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю кліматычных умоў. На асноўнай тэрыторыі краіны вылучаюць дзве галоўныя кліматычныя вобласці — Усходнюю і Заходнюю. Мяжа паміж імі праходзіць прыкладна ўздоўж мерыдыяна 100° з.д.

Усходняя вобласць у цэлым характарызуецца вільготным кліматам з сярэдняй гадавой колькасцю ападкаў ад 500 мм уздоўж мерыдыяна 100° з.д. да больш 1500 мм на паўднёвым усходзе. Асноўная крыніца ападкаў — цёплае вільготнае паветра, якое паступае з боку Мексіканскага заліва, і — у значна меншай ступені — з боку Атлантычнага акіяна. Тэмпературы ў гэтай вобласці больш залежаць ад шыраты мясцовасці, чым ад вышыні паверхні, і даволі раўнамерна падвышаюцца з поўначы на поўдзень. У выніку лета на поўначы кароткае і цёплае, на поўдні працяглае і гарачае, а зіма на поўначы доўгая і халодная, на поўдні кароткая і вельмі цёплая.

Вялікая частка Усходняй вобласці падвержана частым зменам надвор'я, галоўным чынам таму, што струмені цёплага паветра з поўдня часта перарываюцца масамі халоднага паветра, якое пранікае з поўначы. Асабліва зменлівае надвор'е ў Новай Ангдіі, дзе ветраныя дажджлівыя перыяды хутка змяняюцца бясхмарнымі і сухімі.

У Заходняй вобласці горны рэльеф аказвае вялікі ўплыў на цыркуляцыю атмасферы. Калі вільготныя паветраныя масы, якія рухаюцца ад Ціхага акіяна на ўсход, падымаюцца над высокімі гарамі, там выпадаюць ападкі. Адпаведна наветраныя заходнія схілы гор значна лепш забяспечаныя вільгаццю, чым шырокія арыдныя тэрыторыі, размешчаныя з зацішнога боку ў дажджавым цені гор. Хоць у цэлым Заходняй вобласці ўласцівы арыдны клімат, сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад меней 120 мм у пустыні Санора да больш 2500 мм у некаторых мясцовасцях Берагавых хрыбтоў.

Тэмпературы ў Заходняй вобласці залежаць ад шыраты і вышыні мясцовасці, а ў прыбярэжных раёнах адчуваецца ўздзеянне акіяна. Самыя высокія часткі гор знаходзяцца ў зімовых умовах, тады як у самых паўднёвых пустынях вялікую частку года пераважае гарачае надвор'е. Скалістыя горы абараняюць іх ад уварвання халодных паветраных мас з поўначы.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

возера Мічыган

Амаль усе рэкі асноўнай тэрыторыі ЗША ўпадаюць у Атлантычны акіян і Ціхі акіян. Вялікая частка рачнога сцёку накіроўваецца ў Мексіканскі заліў (які з'яўляецца часткай Атлантычнага акіяна). Яго вадазборны басейн распасціраецца да Скалістых гор на захадзе, Апалачаў на ўсходзе і межы з Канадай на поўначы. Некаторыя рэкі, як напрыклад Рыа-Грандэ, цякуць непасрэдна ў Мексіканскі заліў. Большасць рэк належыць да гіганцкай сістэмы, сфарміраванай р. Місісіпі (даўжыня — 3757 км) і яе галоўным прытокам р. Місуры (даўжыня — 4127 км).

Мноства рэк, пераважна кароткіх, упадае ў Атлантычны акіян. Самыя доўгія з іх, працягласцю ў некалькі сотняў кіламетраў, пачынаюцца ў Апалачах. Сцёк з вобласці Вялікіх азёр накіраваны на паўночны ўсход па р. Святога Лаўрэнція, якая ўпадае ў Атлантычны акіян на тэрыторыі Канады.

На Захадзе ЗША сістэмы рэк Калумбія, Каларада і Сакрамента-Сан-Хоакін утвораць асноўныя вадазборныя басейны і ўпадаюць у Ціхі акіян. Аднак у арыдных і семіарыдных раёнах, аддаленых ад узбярэжжа акіяна, мноства пересыхаючых рэк і некалькі рэк з сталым сцёкам упадаюць у азёры ў замкнёных катлавінах.

Невялікая частка тэрыторыі ЗША, пераважна ў штатах Мінесота і Паўночная Дакота, прымеркаваная да вадазборнага басейна, сцёк з якога накіраваны да поўначы праз возера Вініпег, р. Нельсан і Гудзонаў заліў у Паўночны Ледавіты акіян.

У ЗША знаходзіцца мноства азёр. Самае вялікае з іх — возера Мічыган (57 440 км²), адзінае з пяці Вялікіх азёр, цалкам змешчанае ў межах ЗША. Другое па памерах Вялікае Салёнае возера ў штаце Юта (2850 км²).

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Белагаловы арлан — сімвал ЗША

Раёны ад усходняга ўзбярэжжа да Вялікіх азёр да 19 стагоддзя былі пакрыты лясамі, заходняе ўзбярэжжа ў раёне вільготных лясоў умеранага пояса было пакрыта лясамі, дрэвы якіх дасягалі 100 метраў у вышыню. У выніку гаспадарчай дзейнасці плошча лясоў скарацілася. На Гаваях расце 1 800 відаў кветкавых раслін, многія з іх — эндэмікі[12].

Фаўну ЗША прадстаўляюць 400 відаў сысуноў, 750 відаў птушак, 500 відаў рэптылій і амфібій, а таксама больш 90000 відаў насякомых[13], з 1973 года прыняты закон, які абараняе віды, якім пагражае знікненне. На тэрыторыі ЗША дзейнічаюць 58 нацыянальных паркаў і некалькі соцен ахоўных тэрыторый.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Карта ЗША са штатамі

Дзяржава складаецца з 50 штатаў, якія з'яўляюцца раўнапраўнымі суб'ектамі федэрацыі, і сталічнай федэральнай акругі Калумбія. Кожны штат мае сваю канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Штаты падзяляюцца на графствыЛуізіяне гістарычна склаўся тэрмін «парафія» (parish); у Алясцы ўжываюць тэрмін «бора» (borough), — драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі, звычайна не якія маюць істотных урадавых функцый. Найбольш вядомай функцыяй графстваў з'яўляецца кіраванне дзяржаўнымі школамі. Мясцовым жыццём населеных пунктаў кіруюць муніцыпалітэты.

Агая Flag of Ohio.svg
Аёва Flag of Iowa.svg
Айдаха Flag of Idaho.svg
Аклахома Flag of Oklahoma.svg
Алабама Flag of Alabama.svg
Аляска Flag of Alaska.svg
Арканзас Flag of Arkansas.svg
Арызона Flag of Arizona.svg
Арэгон Flag of Oregon.svg
Ваёмінг Flag of Wyoming.svg
Вашынгтон Flag of Washington.svg
Вірджынія Flag of Virginia.svg
Вісконсін Flag of Wisconsin.svg
Вермонт Flag of Vermont.svg
Гаваі Flag of Hawaii.svg
Джорджыя Flag of Georgia (U.S. state).svg
Дэлавэр Flag of Delaware.svg
Заходняя Вірджынія Flag of West Virginia.svg
Ілінойс Flag of Illinois.svg
Індыяна Flag of Indiana.svg
Каларада Flag of Colorado.svg
Каліфорнія Flag of California.svg
Канзас Flag of Kansas.svg
Канектыкут Flag of Connecticut.svg
Кентукі Flag of Kentucky.svg
Луізіяна Flag of Louisiana.svg
Мантана Flag of Montana.svg
Масачусетс Flag of Massachusetts.svg
Місуры Flag of Missouri.svg
Мінесота Flag of Minnesota.svg
Місісіпі Flag of Mississippi.svg
Мічыган Flag of Michigan.svg
Мэн Flag of Maine.svg
Мэрыленд Flag of Maryland.svg
Небраска Flag of Nebraska.svg
Невада Flag of Nevada.svg
Нью-Гэмпшыр Flag of New Hampshire.svg
Нью-Джэрсі Flag of New Jersey.svg
Нью-Ёрк Flag of New York.svg
Нью-Мексіка Flag of New Mexico.svg
Паўднёвая Дакота Flag of South Dakota.svg
Паўднёвая Караліна Flag of South Carolina.svg
Паўночная Дакота Flag of North Dakota.svg
Паўночная Караліна Flag of North Carolina.svg
Пенсільванія Flag of Pennsylvania.svg
Род-Айленд Flag of Rhode Island.svg
Тэнесі Flag of Tennessee.svg
Тэхас Flag of Texas.svg
Фларыда Flag of Florida.svg
Юта Flag of Utah.svg

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя групы паводле паходжання па акругах у 2000 годзе

Згодна са звесткамі Бюро перапісу насельніцтва ЗША насельніцтва краіны цяпер складае амаль 318,5 млн чалавек[14], уключаючы 11,2 млн нелегальных імігрантаў. Насельніцтва ЗША павялічылася амаль у чатыры разы за XX стагоддзе, ад прыкладна 76 мільёнаў у 1900 годзе да сённяшняга паказчыку[15]. Злучаная Штаты з'яўляюцца трэцяй самай населенай краінай у свеце, пасля Кітаю і Індыі, аднак ЗША з'яўляецца адзінай буйной прамыслова развітай краінай, у якой прагназуецца значнае павелічэнне колькасці насельніцтва[16]. Самым густанаселеным штатам з'яўляецца Каліфорнія з насельніцтвам у 36 893 799 чалавек. Паводле Бюро перапісу, самы хуткі рост насельніцтва з 1990 па 2000 год назіраўся ў штатах Невада (66,3 %), Арызона (40 %) і Каларада (30,6 %).

Злучаныя Штаты маюць вельмі разнастайнае насельніцтва, гэта значыць налічваецца 31 этнічная група паводле паходжання, у якія ўваходзяць больш за мільён жыхароў[17]. Нямецкія амерыканцы з'яўляюцца самай вялікай этнічнай групай, у іх шэрагах налічваецца больш за 50 мільёнаў чалавек. Другой паводле велічыні з'яўляюцца ірландскія амерыканцы (каля 35 млн), наступныя — амерыканцы мексіканскага паходжання (каля 31 млн) і англійскія амерыканцы (каля 27 млн). Іншыя буйныя групы еўрапейскага паходжання ўключаюць у сябе італьянцаў, шведаў, фінаў і палякаў, пры гэтым усе з пералічаных этнасаў, як правіла, гістарычна сканцэнтраваныя ў тым ці іншым рэгіёне. Прыбыццё прадстаўнікоў этнасаў еўрапейскага паходжання мае даўнюю гісторыю, сыходзячы часцяком у ХІХ або нават XVIII стст., некаторыя з іх святаў укараніліся ў агульнаамерыканскай культуры (напрыклад, дзень святога Патрыка). Прыкладна адна дзясятая ад насельніцтва ЗША вядзе паходжанне ад пурытанаў — першых еўрапейскіх насельнікаў сучаснай тэрыторыі ЗША. З канца ХІХ ст. з эканамічных прычын узнікае беларуская дыяспара, якая папаўняецца ў сярэдзіне наступнага стагоддзя дзякуючы эміграцыі антысавецкай інтэлігенцыі; дзякуючы ёй была разгорнутая параўнальна актыўная культурная дзейнасць, у прыватнасці, беларусы былі прызнаны ў рамках Акту аб паняволеных народах. Першай асобай беларускага паходжання, якая адзначылася вядомай дзейнасцю ў ЗША, з'яўляецца Тадэвуш Касцюшка, які пэўны час удзельнічаў у незалежніцкім руху ЗША.

Белыя амерыканцы з'яўляюцца самай вялікай расавай групай. Афраамерыканцы ёсць найбуйнейшай у краіне расавай меншасцю і трэцяй паводле велічыні групай паводле паходжання[17]. Амерыканцы азіяцкага паходжання з'яўляюцца другой паводле велічыні расавай меншасцю краіны. Трыма найбуйнейшымі азіяцкімі амерыканскімі этнічнымі групамі з'яўляюцца амерыканцы кітайскага паходжання, філіпінскія амерыканцы і амерыканцы індыйскага паходжання[17].

Амерыканцы індзейскага паходжання дагэтуль з'яўляюцца прыкметнай часткай насельніцтва ва ўсходніх штатах, па ўсёй краіне яны маюць рэзервацыі — своеасаблівую форму мясцовай аўтаноміі. У Алясцы пражываюць эскімосы і алеуты — апошнія адзначаюцца значнай дзеллю ахрышчаных у маскоўскае праваслаўе, атрыманае праз дзейнасць расійскіх даамерыканскіх каланізатараў.

У 2012 фінансавым годзе больш за адзін мільён імігрантаў атрымалі правы на законнае пражыванне ў краіне, пры гэтым большасць з іх атрымалі правы згодна з праграмай уз'яднання сем'яў.

З гістарычных прычын мовай большасці насельніцтва, а таксама мовай міжнацыянальнай камунікацыі краіны стала англійская мова. Англійская мова з'яўляецца роднай для абсалютнай большасці неанглійскага еўрапейскага насельніцтва ЗША (за выключэннем мігрантаў цяперашняга часу), гэтая ж мова дэ-факта мае статус дзяржаўнай (аднак заканадаўча паняцце аб дзяржаўнай мове адсутнічае).

Самыя вялікія гарады[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нью-Ёрк
  2. Лос-Анджэлес
  3. Чыкага
  4. Вашынгтон
  5. Сан-Францыска

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка ЗША — буйнейшая нацыянальная эканоміка свету. ВУП ЗША ў 2008 склаў 14,3 трлн долараў. Даход на душу насельніцтва — 46,8 тыс. дол. з'яўляецца адным з самых высокіх у свеце (краіна ўваходзіць у першую дзесятку).

Разам з тым для ЗША ўласцівыя высокая знешняя запазычанасць (13,6 трлн долл. у 2008), вялікія карпаратыўныя хапазычанасці і запазычанасці па іпатэцы, нізкі ўзровень ашчаджэнняў, падзенне цэнаў на нерухомасць (праблема інвесціравання), вялікі плацёжны дэфіцыт. Узровень беспрацоўя — 9,5 % (май 2009).

Асноўныя сектары: сельская гаспадарка (0,9 %), прамысловасць (20,6 %), сфера паслуг (78,5 %).

Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, металургія, машынабудаванне, аэракасмічная, хімічная, электронная, харчовая, ваенная прамысловасць.

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Рынак для прафесійнага спорту ў Злучаных Штатах складае прыкладна 69 млрд долараў, прыкладна на 50% больш за ўсе краіны Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі, разам узятых[18]. Бейсбол стала разглядацца як нацыянальны від спорту, пачынаючы з канца XIX стагоддзя, не зважаючы на тое, што самым папулярным відам спорту ў ЗША з'яўляецца амерыканскі футбол[19]. Баскетбол і хакей з'яўляюцца наступнымі дзвюма вядучымі прафесійнымі каманднымі відамі спорту ў краіне. Каледжаўскі амерыканскі футбол і баскетбол прыцягваюць шырокую аўдыторыю[20].

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Вірджыніі, які быў заснаваны Томасам Джэферсанам у 1819 годзе, з'яўляецца адным са шматлікіх дзяржаўных універсітэтаў краіны

Пачатковая адукацыя ў ЗША пераважна дзяржаўная, кантралюецца і фінансуецца на трох узроўнях: федэральным, штату, мясцовым, і рэгулююцца Дэпартаментам адукацыі ЗША шляхам увядзення абмежаванняў на федэральныя гранты. Існуе разгалінаваная сістэма дзяржаўных школ. У большасці штатаў, дзеці абавязаны наведваць школу ва ўзросце ад шасці або сямі гадоў, пакуль ім не споўніцца 18 гадоў. Такім чынам існуе сістэма з 12 класаў, якая дае базавую сярэдную адукацыю. У некаторых штатах час навучання ў школе меншы[21]. Каля 12% дзяцей навучаюцца ў парафіяльных або рэлігійных прыватных школых. Крыху больш за 2% дзяцей праходзяць хатняе навучанне. ЗША выдатковаўюць на адукацыю аднаго чалавека больш чым любая іншая краіна ў свеце, гэта значыць на 2010 год на кожнага школьніка была выдаткавана больш за 11 тысяч долараў[22]. Каля 80 % амерыканскіх студэнтаў наведваюць дзяржаўныя ўніверсітэты[23]. У Злучаных Штатаў існуе вялікая колькасць прыватных і дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў. У адпаведнасці з міжнародных рэйтынгамі, 13 або 15 амерыканскіх каледжаў і ўніверсітэтаў уваходзіць у топ-20 навучальных устаноў свету[24].

Узровень адукацыі ў ЗША складае 97%, аднак паводле перапісу 2003 толькі 84,5% амерыканцаў ад 25 гадоў і старэй мелі сярэднюю адукацыю. З гістарычных прычын адукацыя не ўпамінаецца ў Канстытуцыі, з-за чаго рэгулюецца ў асноўным на ўзроўні штату. Адсутнічаюць уніфікаваныя федэральныя стандарты для навучальных устаноў. У горадзе Мантэсума (акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мексіка) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці — Заходнеамерыканскі.

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы Злучаных Штатаў складаюцца з:

  • Марской пяхоты
  • Сухапутных сіл
  • Ваенна-марскіх сіл
  • Ваенна-паветраных сіл
  • Берагавой аховы

Колькасць на красавік 2007 года — 1 426 700 чалавек рэгулярнага войска, 1 458 500 чалавек у рэзерве. Бюджэт 2007 года — 553 млрд долараў.

Праваахоўныя органы[правіць | правіць зыходнік]

  • ЦРУ (Цэнтральнае раследвальнае ўпраўленне)
  • ФБР (Федэральнае бюро расследаванняў)

Па становішчу на 2007 год у турмах ЗША заставалася 2 323 000 чалавек, гэта каля 1 % ад усяго насельніцтва краіны. З зняволеных 2.77 працэнта латынаамерыканцы, 6.66 працэнта афраамерыканцы. Для таго, каб пасадзіць у турмы, у 2007 годзе, спажывана 49 млрд долараў ЗША, да 2011 года выдаткі, як чакаецца, дасягнуць 74 млрд долараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Нарысы амерыканскай гісторыі / Рэд.: Г. Сіннкота і інш., пер. Л. Калабан. — Вена: Інфарм. агенцтва ЗША, 1993(?). — 406 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The New York Times Guide to Essential Knowledge, Second Edition: A Desk Reference for the Curious Mind. St. Martin's Press. 2007. p. 632. ISBN 978-0-312-37659-8.
  2. Onuf, Peter S. (1983). The Origins of the Federal Republic: Jurisdictional Controversies in the United States, 1775—1787. Philadelphia: University of Pennsylvania Press. ISBN 978-0-8122-1167-2.
  3. Adams, J.Q.; Strother-Adams, Pearlie (2001). Dealing with Diversity. Chicago: Kendall/Hunt. ISBN 0-7872-8145-X.
  4. 4,0 4,1 World Economic Outlook Database: United States. International Monetary Fund.
  5. U.S. Workers World's Most Productive. CBS News.
  6. Manufacturing, Jobs and the U.S. Economy. Alliance for American Manufacturing. 2013.
  7. OECD Better Life Index. OECD Publishing.
  8. Household Income. Society at a Glance 2011: OECD Social Indicators. OECD Publishing.
  9. Crisis squeezes income and puts pressure on inequality and poverty. OECD
  10. Census: U.S. Poverty Rate Spikes, Nearly 50 Million Americans Affected CBS.
  11. Trends in world military expenditure, 2012. Stockholm International Peace Research Institute.
  12. Plants, National Biological Service (PDF, 888 kB)
  13. Global Significance of Selected U.S. Native Plant and Animal Species, in: Sustainable Development Indicators, 2007
  14. U.S. POPClock Projection. U.S. Census Bureau.
  15. Statistical Abstract of the United States. United States Census Bureau. 2005.
  16. Executive Summary: A Population Perspective of the United States. Population Resource Center.
  17. 17,0 17,1 17,2 Ancestry 2000. U.S.Census Bureau.
  18. Global sports market to hit,1 billion in 2012. Reuters.
  19. Professional Football Widens Its Lead Over Baseball as Nation’s Favorite Sport. Harris Interactive.
  20. Passion for College Football Remains Robust. National Football Foundation.
  21. Ages for Compulsory School Attendance. U.S. Dept. of Education
  22. U.S. education spending tops global list, study shows. CBS.
  23. Public Education for the Common Good. University of Minnesota.
  24. QS World University Rankings. Topuniversities.