Шведская элітная серыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шведская элітная серыя (шв. Svenska hockeyligan) — самая моцная шведская хакейная ліга. Такую назву ліга атрымала ў сезоне 1975/76. Часцей за іншых чэмпіёнскі тытул выйграваў стакгольмскі «Юргордэн ІФ» — 16 разоў. Рэкардсменамі Швецыі па колькасці залатых медалёў сярод гульцоў з'яўляюцца Ласэ Б'ёрн («Юргордэн ІФ») і Турда Лундстром («Брунес ІФ») — па 9.

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

12 каманд лігі гуляюць 50 гульняў у кругавым турніры. З геаграфічна больш блізкімі камандамі праводзіцца больш гульняў.

З 1999 года кожная гульня гуляецца да перамогі аднаго з супернікаў. Ачкі налічваюцца па наступнай сістэме:

  • За выйгрыш у асноўны час — 3 ачкі
  • За выйгрыш ў овертайме ці па булітах — 2 ачкі
  • За пройгрыш у овертайме ці па булітах — 1 ачко
  • За пройгрыш у асноўны час — 0 ачкоў.

Пасля завяршэння рэгулярнага чэмпіянату восем лепшых каманд у серыі плейоф да чатырох перамог выяўляюць пераможца чэмпіянату. Каманда, якая выйграла рэгулярны чэмпіянат, атрымлівае перавагу ў выглядзе адной лішняй гульні на сваім лёдзе ў кожнай серыі матчаў плейоф. 9 і 10 каманда ў плейоф не ўдзельнічаюць і завяршаюць сезон. 11 і 12 каманды гуляюць у кваліфікацыйным раўндзе за права застацца ў Элітнай серыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons