Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Школьная вуліца (з 1931 года — Вольная вуліца) — колішняя вуліца ў Мінску.

Вольная вуліца на плане горада 1934 года
Пачатак Школьнай вуліцы з плошчы Свабоды (чэрвень 1918).
Ніжняя частка Школьнай вуліцы ў бок Нямігі (1918), злева брама на школьны (сінагагальны) двор і будынак адной з іўдзейскіх школ на рагу Няміга-Школьнай вуліцы.

Спускалася з Высокага Рынку да Няміга-Школьнай вуліцы і Ніжняга Рынку. Цяпер па трасе вуліцы праходзіць лесвіца паміж будынакам Белпрампраекта (сучасны адрас плошча Свабоды, 17) і насыпам да эстакады праспекта Пераможцаў над вуліцай Нямігай.

Назва паходзіць ад Школьнага (сінагальнага) двара, які размяшчаўся тут.

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 1 — Дом Ліўшыца. У доме размяшчаўся рэнскавы склеп[ru] Б. М. Гаркаві, вядомы ў свой час добрым старапольскім пітным мёдам і высокамарачнымі вінамі, а таксама суконна-мануфактурны гандаль А. З. Царфіна. У 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
  • № 3 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом Клябанава (злева) з боку плошчы Свабоды
  • № 2 — Дом Клябанава, мураваны трохпавярховы жылы дом, рэканструяваны да 1900 года.
  • № 8 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боровой Р. Историческая топография древнего Минска. Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. — Мінск, 1997.
  • Дзянісаў У. Плошча Свабоды ў Мінску. — Мінск, 1985.
  • Ягораў Ю. Да пытання аб горадабудаўнічай гісторыі Мінска ў XVII — першай палове XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук № 3, 1955.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]