Шышы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шышы — назва партызан, людзей, што ваявалі супраць царскай улады, у афіцыйных дакументах Маскоўскай дзяржавы з сярэдзіны XVII ст. Тэрмін з'явіўся ў крыніцах аб паўстанні ў Пскоўскім павеце 1650 г. Асабліва пашырыўся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг., каля адразу пасля ўступлення царскай арміі на тэрыторыю ВКЛ разгарнуўся шырокі народных рух самаабароны ў паўночнай і ўсходняй Беларусі. Шышы ад пачатку вайны актыўна непакоілі маскоўскіх заваёўнікаў. Напрыклад, у ліпені 1654 г. 3-тысячны атрад партызан з вёскі Калеснікі напаў на войска ваяводы Трубяцкога, што набліжаўся да Мсціслаўля, і нанес яму сур'ёзную шкоду.

Шышы былі ў асноўным мясцовымі сялянамі, атрадамі якіх (300—500 чалавек і больш) камандавалі звычайна шляхціцы. Звычайна шышы актыўна дзейнічалі разам з войскам ВКЛ, але часам выступалі і самастойна. Аб'яднаныя партызанскія атрады неслі найбольшую небяспеку для асобных царскіх фарміраванняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сагановіч, Г. Шышы / Генгадзь Сагановіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. — С. 765. — ISBN 978-985-11-0394-8.
  • Мальцев, А. Н. «Шиши» на Смоленщине и в Белоруссии в середине XVII в. // Новое о прошлом нашей страны. — М., 1967.