Эктамікарыза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эктамікарыза з роду Мухамор (Amanita)

Эктамікарыза (стар.-грэч.: ektos — звонку, стар.-грэч.: mykes — грыб, стар.-грэч.: rhiza — корань) — форма сімбіятычнай сувязі, што ўзнікае паміж грыбковым сімбіёнтам, або мікабіёнтам, і каранямі розных відаў раслін. У адрозненне ад арбускулярнай мікарызы  (укр.), эктамікарыза не пранікае ў клеткі расліны, а фармуецца вакол каранёў. Мікабіёнты паходзяць пераважна з класаў Basidiomycota і Ascomycota, часам Zygomycota[1].

Зноскі

  1. Tedersoo, Leho; May, Tom W.; Smith, Matthew E. (2010). "Ectomycorrhizal lifestyle in fungi: global diversity, distribution, and evolution of phylogenetic lineages" (PDF). Mycorrhiza. 20 (4): 217–263. doi:10.1007/s00572-009-0274-x. PMID 20191371. Архівавана з арыгінала (PDF) 3 сакавіка 2016. Праверана 28 мая 2020.