Электратэхнічны факультэт БелДУТ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электратэхнічны факультэт БелДУТ
БелДУТ
Заснаваны 1970

Электратэхнічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту‎.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелIIЧТ) з 1968 года ажыццяўлялася падрыхтоўка інжынераў-электрыкаў на завочным і вячэрнім факультэтах на кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», якая была ўтворана ў 1966 годзе і ўваходзіла ў склад эксплуатацыйнага факультэта. У 1970 годзе ў адпаведнасці з загадам рэктара БелIIЧТа прафесара Пятра Аляксандравіча Сыцко быў створаны электратэхнічны факультэт (ЭТФ), у склад якога ўвайшлі кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», «Электратэхніка» і «Фізіка». У 1971 годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё першыя 42 інжынера-электрыка завочнага і вячэрняга факультэтаў, а ў 1973 годзе адбыўся першы выпуск на ЭТФ — 55 інжынераў-электрыкаў, падрыхтаваных па дзённай форме навучання[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханікі і сувязь на чыгуначным транспарце» прадугледжаны наступныя спецыялізацыі:

  • «Аўтаматыка і тэлемеханіка»;
  • «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі»;
  • «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы».

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры і адна выпрабавальная лабараторыя:

  • Вышэйшая матэматыка
  • Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь
  • Электратэхніка
  • Інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы і тэхналогіі
  • Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў (лабараторыя)

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі