Ядзерная восень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ядзерная восень — гіпатэтычны стан клімату аднаго з рэгіёнаў Зямлі ў выніку абмежаванай ядзернай вайны. Для мадэлявання сітуацый ядзернай восені, як правіла, выкарыстоўваецца мадэль канфлікту, дзе сумарная магутнасць выбухаў складае ад 5 да 40 мегатон (звычайна гэта эквівалентна выкарыстанню 300—400 тактычных ядзерных боезарадаў і/або нейтроннай зброі). Як мяркуецца, такі канфлікт можа прывесці да негатыўных экалагічных наступстваў для рэгіёна — выпадзення кіслотных ападкаў, заражэння глебы і лакальных эпідэмій прамянёвай хваробы, гібелі некалькіх ураджаяў. Магчыма агульнае паніжэнне тэмпературы на 1-2 °C. Верагодна, у рэгіёне адбудзецца масавая гібель шыракалістых лясоў. Іглічныя лясы, магчыма, здолеюць уцалець і ў перспектыве некалькі пашыраць свой арэал. У доўгатэрміновай перспектыве ў рэгіёне, які перажыў эфект «ядзернай восені», магчыма павелічэнне зімовага перыяду: пачатак зімы ў сярэдзіне кастрычніка, канец — у сярэдзіне красавіка.

Мадэляванне эфекту «ядзернай восені» выкарыстоўвалася экспертамі ў пачатку 1980-х гадоў пры аналізе магчымага ядзернага канфлікту ў Еўропе на базе еўраракет. У 2000-я гады падобны эфект мадэлюецца для гіпатэтычных абмежаваных ядзерных канфліктаў на Індастане і на Карэйскім паўвостраве. Эфект «ядзернай восені» можа ўзнікнуць і ў выніку паражэння ядзерных аб'ектаў аднае з дзяржаў (гіпатэтычная аперацыя ЗША супраць Ірана і КНДР).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]