Клімат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
КЛІ́МАТ (грэч.: Κλίμα, літар. нахіл), шматгадовы рэжым надвор'я, які вызначаецца геаграфічнымі ўмровамі ў тым ці іншым рэгіёне.
Клімат з'яўляецца вынікам фізічных (кліматаўтваральных) працэсаў, якія адбываюцца ў атмасферы і падысподняй паверхні, такіх, як прыток, ператварэнне і аддача і перанос цеплавой, кінетычнай і іншых форм энергіі, выпарэнне, кандэнсацыя і перанос вільгаці і г.д., і якія знаходзяцца пад уплывам геаграфічных фактараў.
Фарміраванне розных тыпаў клімату адбываецца пад уплывам шматлікіх фактараў. Усю іх разнастайнасць можна звесці да трох груп:
- колькасць сонечнай цеплыні, якая паступае на зямную паверхню (у залежнасці ад геаграфічнай шыраты);
- цыркуляцыя атмасферы;
- характар зямной паверхні (падсцілаючая паверхня, рэльеф).
У залежнасці ад тэмпературных умоў, пераважных паветраных мас і вятроў зямная паверхня дзеліцца на кліматычныя паясы.