Яроцінскі фестываль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яроцінскі фестываль
Дата(ы) 1980 — наш час
Месца(ы) правядзення Яроцін
Жанр(ы) рок
Сайт Афіцыйны сайт фестывалю

Агульнапольскі Агляд Музыкі Маладога Пакалення ў Яроціне (пазней змяніў назву на Фестываль Рок-Музыкантаў)рок-фестываль, які паўстаў у найбольш папулярнай форме у 1980 годзе па ініцыятыве Вальтэра Хэлстоўскага[pl], хоць музычныя фестывалі праводзіліся тут ужо з 1970 года. Даволі доўга быў самым вялікім фестывалем моладзевай музыкі, у асноўным рок-напрамкаў, у краінах Усходняга блоку.

Значэнне для публікі[правіць | правіць зыходнік]

У часы ПНР быў свайго роду адцягненнем ад шэрай рэчаіснасці і аазісам свабоды, хоць былі меркаванні, што гэта свядома арганізаванае ўладамі мерапрыемства, свайго роду «ахоўны клапан[pl]»[1][2] для расчараваных моладзевых субкультур. На думку некаторых прадстаўнікоў «самвыдата» некаторыя гурты (напрыклад, з пэўнага часа, «Dezerter») не былі запрошаныя у Яроцін з-за занадта радыкальнай творчасці. Таму такія выканаўцы выступалі на варшаўскім фестывалі «Róbrege», які часткова меў тых жа арганізатараў, аднак лічыўся свайго роду канкурэнтам фестывалю ў Яроціне[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sankowski, Robert. Trzy dekady Jarocina (польск.) (17 ліпеня 2010). Праверана 16 красавіка 2015.
  2. Падобную здагадку выказаў, сярод іншага, лідар панк-гурта «Dezerter» Кшыштаф Грабоўскі ў кнізе Мікалая Лізута «Punk Rock Later», с. 126, Wydawnictwo Sic!, Варшава 2003, ISBN 83-88807-31-5.
  3. Sławomir Gołaszewski. Studio Złota Skała - enklawa nowego myślenia o sztuce dźwięku (польск.)(недаступная спасылка). reggaenet.pl. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2014. Праверана 4 красавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]