.ao

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.ao
Увядзенне 1995
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Active
Вэб-сайт Dns.ao

.ao — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Анголы.

Выкарыстанне дамена ao рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць Анголы або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній, якія знаходзяцца ў Анголе, выходзяць на яе рынак, і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Рэгістрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]

Дамены ў зоне co.ao (для камерцыйных арганізацый) могуць атрымаць толькі кампаніі, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Анголы.

Дамены ў зоне it.ao (для міжнародных арганізацый) могуць атрымаць кампаніі, што знаходзяцца ў любой краіне свету.

Працягласць рэгістрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-14 дзён пасля атрымання аплаты.

Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.

Перавод на абслугоўванне[правіць | правіць зыходнік]

На гэты момант часу магчымая толькі рэгістрацыя новых даменаў у гэтай даменнай зоне. Перавод даменаў (трансфер) на абслугоўванне да нас ад іншага рэгістратара немагчымы.

Інфармацыя ў WHOIS[правіць | правіць зыходнік]

У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена — імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail.

Адміністрацыя даменнай зоны ao на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.

Тэхнічная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

IDN-дамены[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».

Падаўжэнне дамена[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццявіць падаўжэнне дамена ao абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен ao не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена ao ажыццяўляецца праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 14 дзён.

Змена ўладальніка дамена[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма.

Змена ДНС-сервераў[правіць | правіць зыходнік]

У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны ao, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 1-2 працоўных дзён пасля падачы заяўкі.

Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 5 працоўных дзён.

Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.

Патрабаванні да ДНС-сервераў[правіць | правіць зыходнік]

Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.

ДНС-серверы абавязаныя быць належным чынам наладжаныя і ўтрымліваць інфармацыю пра ваш дамен.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]