Acharia stimulea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Acharia stimulea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acharia stimulea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  691692
EOL  377338

Acharia stimulea — від матылькоў сямейства Limacodidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Імага

Імага — цёмна-карычневая моль. Вусень зялёны, па абодвух канцах цела карычневы, у цэнтры маецца карычневая пляма з белай акантоўкай, якая нагадвае сядло. Даўжыня цела 2,5—3 см. З абодвух канцоў цела ў вусеня пара мясістых атожылкаў-«рожак» з валасінкамі-джаламі, якія змяшчаюць яд. Укол можа быць хваравітым і выклікаць ацёк, млоснасць, сып, якія трымаюцца некалькі дзён.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від жыве ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Вусені харчуюцца многімі відамі раслін, такімі як Adonidia merrillii, кітайская ружа (Hibiscus rosa-sinensis), фінікавая пальма (Phoenix dactylifera) і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]