Argyroneta aquatica

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Argyroneta aquatica
Argyroneta aquatica Paar.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argyroneta aquatica Clerck, 1757

Сінонімы
  • Araneus aquaticus
  • Aranea aquatica
  • Aranea urinatoria
  • Aranea amphibia
  • Clubiona fallax
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   874490
NCBI   375087
EOL   1200199

Argyroneta aquatica — членістаногая жывёла сямейства Argyronetidae; адзіны прадстаўнік атрада павукоў, які жыве ў прэснай вадзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела самца 15-20 мм, самкі — 12 мм. Галавагрудзі чырванавата-бурыя, брушка пакрыта аксаміцістымі валасінкамі. Пры апусканніArgyroneta aquatica ў ваду на валасінках ўтрымліваецца пласт паветра (з-за чаго цела павука здаецца серабрыстым), паветра служыць павуку для дыхання (у Argyroneta aquatica скурнае дыханне пераважае над лёгачным).

Арэал і лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Argyroneta aquatica шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, лічынкамі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо — месца паглынання здабычы і размнажэння; самка змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.