Bonellia — род марскіх беспазваночных жывёл з падкласа эхіўрыд.
Маюць зялёную афарбоўку, што абумоўлена прысутнасцю банеліна — таксічнага скурнага пігмента з групы парфірынаў. Гэта рэчыва, як мяркуецца, з'яўляецца антыбіётыкам і выкарыстоўваецца для абароны ад драпежнікаў.
Характэрны доўгі, часта раздвоены на канцы хабаток. 1 — 3 няпарныя генітальныя мяшкі. Назіраецца выразны палавы дымарфізм; невялічкія самцы паразітуюць у самках.
Зноскі
↑Род Bonellia у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)(Праверана 18 мая 2022).