Buphagus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Buphagus

Buphagus erythrorhynchus на спіне насарога
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buphagus Brisson, 1760

Віды
Гл. тэкст
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  557461
NCBI  245047
EOL  104546

Buphagus — род птушак сямейства шпаковых атрада вераб'інападобныя, з двума відамі (некаторыя даследчыкі вылучаюць іх у асобнае падсямейства Buphaginae). Buphagus жывуць толькі ў Афрыцы, дзе з’яўляюцца шырока распаўсюджанымі і часта сустракаемымі птушкамі. Характэрная рыса ладу жыцця гэтых птушак — прыхільнасць да буйных капытных, са шкуры якіх яны выклёўваюць насякомых і іх лічынак — свой асноўны корм. Птушкі садзяцца на цела жывёлы і падоўгу сядзяць, перасоўваючыся разам з ім.

Buphagus — аселыя птушкі. Практычна ўвесь час, незалежна ад сезону, днём яны праводзяць каля статкаў дзікіх траваедных (пераважна буйных — сланоў, насарогаў, тураў, зебр, гну) або хатняй жывёлы; ноч птушкі праводзяць у чароце вялікімі зграямі. Яны купкамі садзяцца на жывёл і, чапляючыся за іх шкуру з дапамогай вострыя кіпцікаў, лазяць па ўсім целе, выбіраючы наскурных паразітаў — кляшчоў, вошай і г.д. і іх лічынак, а таксама выдзіраюць з-пад шкуры лічынак аваднёў.  Buphagus могуць разглядацца як сімбіятычныя чысцільшчыкі, якія пазбаўляюць капытных ад паразітаў.