Helophilus[1] — род журчалак падсямейства Eristalinae, якія выкарыстоўваюць імітацыю пчол. Навуковая назва паходзіць ад стар.-грэч.: ἕλος — «балота», «заліўны луг» і φίλος «аматар».
Даўжыня цела імага 8-16 мм. Вочы голыя. Радыяльная жылка на крыле з выгібам[1]. Усе віды Helophilus маюць характэрныя падоўжныя палосы на сярэднеспінцы. На брушку маюцца жоўтыя плямы і перавязі. Лічынкі насяляюць у вадаёмах, багатых арганічнымі рэчывамі[2][3].
↑Coe, R.L. Diptera: Syrphidae, Handbooks for the Identification of British Insects Vol 10 Pt 1 (англ.). — Royal Entomological Society of London, 1953. — С. 98pp.
↑Stubbs, Alan E. and Falk, Steven J. British Hoverflies: An Illustrated Identification Guide (англ.). — British Entomological & Natural History Society, 1983. — С. 253, xvpp.
↑Barkalov, A.V. Syrphidae collection of Siberian Zoological Museum(нявызн.). Novosibirsk, Russia: the Institute of Animal Systematics and Ecology, Siberian Branch of the Russian Academy of Sciences. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2003. Праверана 28 ліпеня 2009.