Norrlands Guld

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
бутэлька Norrlands Guld

Norrlands Guld — шведская марка піва дортмундскага тыпу. Маркай валодае бровар "Спендрупс".

Піва было прадстаўлена ў 1965 г. броварам Салефтэа пад маркай Norrlands Öl (Паўночнае піва). Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1976 г. у бровары Ворбі, якая выкупіла бровар Салефтэа. У 1989 бровар Ворбі набыў бровар Спендрупс, які і кіруе гандлёвай маркай па сённяшні дзень.

У пачатку 1990 гадоў на рынку прысутнічала піва сярэдняй моцнасці пад маркай Norrlands Silver (Серабро Поўначы). У 1995 была зроблена няўдалая спроба выпусціць на рынак піва высокай моцнасці пад назвай Norrlands Dynamite (Паўночны Дынаміт).

У 2005 г. быў выпушчаны т.зв. безалкагольны варыянт піва з утрыманнем алкаголю 0,5%.