Olethreutes arcuella

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Olethreutes arcuella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Olethreutes arcuella Clerck, 1759


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1109078
EOL  359113

Olethreutes arcuella — від молей з сямейства Ліставёрткі (Tortricidae).

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімамі гэтага віду з’яўляюцца[1]:

  • Olethreutes arcuellus (lapsus)
  • Phalaena arcuana Linnaeus, 1761
  • Phalaena arcuella Clerck, 1759
  • Phalaena lambergiana Scopoli, 1763
  • Tortrix arcuana (Linnaeus, 1761)

Арэал і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від можна сустрэць на большай частцы Еўропы, ва ўсходняй частцы Палеарктыкі і на Блізкім Усходзе[2].

Гэтыя молі насяляюць у лясах, палях, пашах на ўзгорках і пустках[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Olethreutes arcuella. Верхні бок

Olethreutes arcuella мае размах крылаў 14—18 мм[3]. Пярэднія крылы гэтых матылькоў сярэдняга памеру маюць памяранцава-рыжы асноўны колер з некаторымі жоўтымі ўкрапінамі, некалькімі металічнымі шэра-сінімі або серабрыстымі рыскамі і шырокай чорнай плямай пасярэдзіне, якая ўключае шэраг з трох невялікіх серабрыстых плям. Заднія крылы карычневыя[3]. Вусені ад пурпурна-шэрага да фіялетава-карычневага колеру і маюць жаўтлява-карычневую галаву[4].

Гэты від вельмі падобны на Olethreutes subtilana, але мае вузейшыя крылы.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від звычайна мае адно пакаленне ў год[4]. Час лёту гэтых дзённых матылькоў вагаецца з канца мая па жнівень. [3] Вусені харчуюцца мёртвым і засохлым лісцем і падобным раслінным матэрыялам[3][5][6]. Таксама акукленне адбываецца ў раслінных рэштках[7].

Зноскі

  1. Baixeras et al. (2009), and see references in Savela (2005)
  2. Fauna Europaea
  3. а б в г д UK Moths
  4. а б Keith P. Bland, J. Razowski, E.F. Hancock The Moths and Butterflies of Great Britain and Ireland — Tortricidae, part 2: Olethreutinae
  5. Grabe (1942)
  6. Lepidoptera of Belgium Архівавана 24 красавіка 2017.
  7. Lot Moths and Butterflies

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baixeras, J.; Brown, J.W. & Gilligan, T.M. (2009): Online World Catalogue of the TortricidaeOlethreutes arcuella. Version 1.3.1. Retrieved 2010-APR-19.
  • Savela, Markku (2005): Markku Savela’s Lepidoptera and some other life forms – Olethreutes arcuellus [sic]. Version of 2005-SEP-16. Retrieved 2010-APR-19.
  • Grabe, Albert (1942): Eigenartige Geschmacksrichtungen bei Kleinschmetterlingsraupen ["Strange tastes among micromoth caterpillars"]. Zeitschrift des Wiener Entomologen-Vereins 27: 105—109 [in German]. PDF fulltext

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]