Polar Music Prize

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Polar Music Prize — міжнародная музычная прэмія, якая ўручаецца асобным людзям, групам ці арганізацыям у якасці прызнання выключных дасягненняў у стварэнні ці прасоўванні музычных твораў (таксама часта завецца «Нобелеўскай прэміяй у вобласці музыкі»). Прэмія была заснавана ў 1989 годзе пры фінансавай падтрымцы выдаўца, аўтара песень і дырэктары шведскай поп-групы ABBA, Сціга Андэрсана, і была названа ў гонар яго лэйбла Polar Music.

Polar прысуджаецца Каралеўскай шведскай акадэміяй музыкі, штогадовая цырымонія праходзіць у Стакгольме ў маі, дзе кожны лаўрэат узнагароджваецца асабіста Каралём Швецыі Карлам XVI Густавам. Прызавы фонд складае 1 мільён шведскіх крон (ці 85 000 GBP; 169 000 USD).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]