Pro дызайн
«Pro дызайн» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Заснавана | 2000 |
Мова | руская |
Pro дызайн (руск.: PRO дизайн) — вытворча-практычнае ілюстраванае выданне Беларускага саюза дызайнераў, дзе асвятляліся падзеі са свету дызайну, публікаваліся аналітычныя артыкулы па прафесійных, адукацыйных і юрыдычных аспектах дзейнасці, звязанай з дызайнам.
Выходзіла як альманах да трох выпускаў у год. Было выдадзена 18 нумароў, ёмістасцю да 84 старонак, накладам 1000—1200 асобнікаў. Альманах меў рубрыкацыю, рэкламныя старонкі, змяшчаў актуальныя навіны. Кожны выпуск меў індывідуальную вокладку і арыгінальную вёрстку.
Аўтары-складальнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрый Сурскі
- Аляксандр Рымкевіч
- Уладзімір Голубеў
- Ігар Духан
- Леніна Міронава
- Міхаіл Баразна
- Алег Чарнышоў
- Павел Семчанка
- Таццяна Бембель і іншыя.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2000 — Рэспубліканскі конкурс «Мастацтва кнігі» (Беларусь) — лепшае выданне.
- 2004 — Міжнародны конкурс дызайну перыядычных выданняў «Хімера» (Варшава) — лепшае выданне[1].