sRGB

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спектр колераў sRGB сярод агульнага спектру даступных чалавечаму воку колераў акрэслены трохкутнікам

sRGB з'яўляецца стандартам прадстаўлення колернага спектру з ужываннем мадэлі RGB. sRGB сумесна створаны кампаніямі HP і Microsoft у 1996 годзе дзеля уніфікацыі ужывання мадэлі RGB ў маніторах, прынтарах і Інтэрнэт-сайтах[1].

sRGB ужывае асноўныя колеры, апісаныя стандартам BT.709, аналагічна студыйным маніторам і HD-тэлебачанню, а таксама гама-карэкцыю, аналагічна маніторам з электронна-прамянёвай трубкай. Такая спецыфікацыя дазволіла sRGB дакладна адбівацца на звычайных CRT-маніторах і тэлевізарах, што стала ў свой час асноўным фактарам, што паўплываў на прыняцце sRGB у якасці стандарту[2].

У аднозненні ад большасці іншых колерных прастор RGB, гама ў sRGB не можа быць выражана адным лікам, бо функцыя карэкцыі складаецца з лінейнай часткі каля чорнага колеру, дзе гама роўная 1.0, і нелінейнай часткі да значэння 2.4 уключна. Прыблізна можна лічыць, што гама роўная 2.2. Гама можа змяняцца ад 1.0 да 2.3[3].

Тэхнічнае апісанне стандарту[правіць | правіць зыходнік]

Для пераводу лінейных значэнняў з прасторы XYZ у sRGB выкарыстоўваецца наступная матрыца:


\begin{bmatrix}
R_\mathrm{linear}\\G_\mathrm{linear}\\B_\mathrm{linear}\end{bmatrix}=
\begin{bmatrix}
3.2406&-1.5372&-0.4986\\
-0.9689&1.8758&0.0415\\
0.0557&-0.2040&1.0570
\end{bmatrix}
\begin{bmatrix}
X \\ 
Y \\ 
Z \end{bmatrix}

Тут R_\mathrm{linear}, G_\mathrm{linear} і B_\mathrm{linear} вызначаны ў дыяпазоне [0,1]. Каардынаты белага пункту, такім чынам, складаюць (X,Y,Z = 0.9505, 1.0000, 1.0890).

Далей, для кожнага са значэнняў R_\mathrm{linear}, G_\mathrm{linear} і B_\mathrm{linear} выкарыстоўваецца формула

C_\mathrm{srgb}=\begin{cases}
12.92C_\mathrm{linear}, & C_\mathrm{linear} \le 0.0031308\\
(1+a)C_\mathrm{linear}^{1/2.4}-a, & C_\mathrm{linear} > 0.0031308
\end{cases}
  • дзе a = 0.055

Гэтыя значэнні таксама прыводзяцца ў дыяпазон [0, 1], і для пераводу да [0, 255] іх патрэбна памножыць на 255 і акругліць.

Зноскі