Аляскінскае цячэнне
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Map_of_the_Pacific_region_%D1%81urrents_be.svg/220px-Map_of_the_Pacific_region_%D1%81urrents_be.svg.png)
Аляскінскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночна-усходняй частцы Ціхага акіяна, паўночная галіна Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння.
Тэмпература вады 2-7 °C зімой, 10-15 °C летам. Скорасць 0,9-1,8 км/гадз. Праходзіць з поўдня на поўнач, затым з усходу на захад у заліве Аляска; праз усходнія пралівы Алеуцкіх астравоў уваходзіць у Берынгава мора.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.