Архіепіскапскі палац (Магілёў)
Палац | |
Магілёўскі архіепіскапскі палац | |
---|---|
![]() Галоўны фасад палаца. 2019 | |
53°53′49,67″ пн. ш. 30°20′11,67″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч |
Дата пабудовы | 1780-я |
Статус |
![]() |
![]() |
Архіепіскапскі палац — палац у Магілёве, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 25. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg)
Пабудаваны ў 1780-я гады з цэглы. З’яўляўся рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (да 1827 г.).
Харальная сінагога[правіць | правіць зыходнік]
Пасля пажару плошча будынка скарацілася, у другой палове XIX стагоддзя яго купіў мясцовы яўрэйскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны былога палаца архібіскупа ў цэнтральную харальную сінагогу (таксама вядомая як сінагога Цукермана). Сінагога была адкрыта ў 1900 годзе, функцыянавала як штаб-кватэра рабіна горада.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Bundesarchiv_Bild_146-1977-029-21%2C_Mogilew%2C_ehemalige_Synagoge.jpg/220px-Bundesarchiv_Bild_146-1977-029-21%2C_Mogilew%2C_ehemalige_Synagoge.jpg)
Яўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона паведамляла, што ў горадзе станам на 1911 год існуюць трыццаць восем сінагог і малельняў, з якіх трынаццаць належаць хасідам. У 1925 годзе зачынена, з 1929 года тут размяшчаўся кінатэатр, а пазней прафсаюзы.
Цяпер у будынку размешчана спецыяльная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Mahilo%C5%AD%2C_Bohu%C5%A1_Siestrancevi%C4%8D._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%91%D0%BE%D0%B3%D1%83%D1%88_%D0%A1%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281830%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Bohu%C5%A1_Siestrancevi%C4%8D._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%91%D0%BE%D0%B3%D1%83%D1%88_%D0%A1%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281830%29.jpg)
Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам, размешчаны на адной восі з Станіславаўскім касцёлам. Галоўныя фасад арыентаваны ў бок Дняпра, тарцовы фасад — на вул. Ветраную (сучасная Ленінская, 25). Перад будынкам спачатку быў вялікі парадны двор, з боку дваровага фасада знаходзіліся сад і карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся)[1].
Галоўны фасад вылучаны 3 плоскімі рызалітамі. Цэнтральны завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — 3-вугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, першы паверх аздоблены рустам, другі — пілястрамі. Прамавугольныя аконныя праёмы з разнастайным абрамленнем. У бакавых рызалітах аконныя праёмы другога паверха — лучковыя. Па першым паверсе знаходзіліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім — пакоі архіепіскапа; у заходнім крыле — палацавая капліца, якая па вышыні займала абодва паверхі. Унутраная планіроўка анфіладная, зменена. Цэнтральны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай[1].
-
Тарцавы фасад, які выходзіць на вуліцу Ленінскую
-
Тарцавы фасад
-
Мемарыяльная дошка
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Магілёўскі архіепіскапскі палац // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 464.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архіепіскапскі палац (Магілёў)
- Архіепіскапскі палац (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Архіепіскапскі палац (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Архіепіскапскі палац (Магілёў) на сайце «Архіварта»