Карабанаўскае прадмесце
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Mahilo%C5%AD%2C_Karabana%C5%ADka._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%281914%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Karabana%C5%ADka._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%281914%29.jpg)
Карабанаўскае прадмесце — гістарычны раён Магілёва. Займае тэрыторыю былой паўночнай ускраіны горада. Уключае тры часткі: раён Прывакзальнай плошчы, тэрыторыі ўздоўж вуліц Ніжнекарабанаўскай і Першамайскай. Абмежавана на ўсходзе вуліцай Першамайскай, на поўначы Віцебскім тупіком, на поўдні вуліцай Карабанаўскай і на захадзе вуліцай Сурганава (былая Пячорская шаша). Назва, верагодна, паходзіць ад роду магілёўскіх купцоў Карабанькаў.
Тэрыторыя пачала фарміравацца ў другой палове XIX ст. Як архітэктурна-планіровачная структура склалася ў пачатку XX ст., калі з пракладкай чыгункі была ўтворана Прывакзальная плошча на Кацярынінскім тракце, які з’яўляўся працягам Дняпроўскага праспекта (сучасная вул. Першамайская). Асноўная вуліца — Першамайская, звязвае Прывакзальную плошчу з цэнтрам горада. Захаваліся помнікі архітэктуры: комплексы будынкаў чыгуначнага вакзала і былога ваеннага шпіталя (вул. Сурганава), артылерыйскія казармы (вул. Крупскай), драўляныя жылыя дамы XIX—XX стст.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карабанаўскае прадмесце