Бенін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Бенін
фр.: République du Bénin
Герб Беніна
Сцяг Беніна Герб Беніна
Дэвіз: «фр.: Fraternité, Justice, Travail»
Гімн: «L'Aube Nouvelle»
Дата незалежнасці 1 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова Французская
Сталіца Порта-Нова, Катану[1]
Найбуйнейшыя гарады Катану
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Патрыс Талон
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
101-я ў свеце
112,622 км²
0.02
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2002)
Шчыльнасць

9.598.787 чал. (89-я)
8.500.500 чал.
78.1 чал./км²  (120-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$14.683 млрд
$$1,481
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$7.306 млрд
$736
ІРЧП (2007) 0.492 (161-ы)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .bj
Код ISO (Alpha-2) BJ
Код ISO (Alpha-3) BEN
Код МАК BEN
Тэлефонны код +229
Часавыя паясы +1
  1. Рэзідэнцыя прэзідэнта, урада і замежныя пасольствы.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa

Бені́н (фр.: Bénin), Рэспу́бліка Бені́н (фр.: République du Bénin) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мае выхад да заліва Бенін Гвінейскага заліва. На поўначы мяжуе з Буркіна-Фасо і Нігерам, на ўсходзе — з Нігерыяй, на захадзе — з Тога.

Афіцыйная сталіца — Порта-Нова, дзе працуе парламент краіны. Рэзідэнцыі прэзідэнта і ўрада находзяцца ў Катану — эканамічным і палітычным цэнтры краіны.

Афіцыйная мова — французская.

Прэзідэнт — Патрыс Талон.

Грашовая адзінка — франк КФА.

Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку — на 1 гадзіну.

Святочныя і непрацоўныя дні — 1 студзеня, 1 мая, 1 чэрвеня, 1 жніўня, 25 снежня, мусульманскія і каталіцкія святы.

Клімат на поўдні краіны — экватарыяльны, з высокай вільготнасцю, у паўночнай зоне — трапічны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Падчас французскага каланіяльнага панавання і пасля здабыцця незалежнасці 1 жніўня 1960 года Бенін атрымаў назву Дагамея ў гонар Каралеўства Дагамея. 30 лістапада 1975 года, пасля ваеннага перавароту 1972 года, краіна была перайменавана ў Бенін у гонар Бенінскага заліва.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Бенін мяжуе з Тога на захадзе, Буркіна-Фасо і Нігерам — на поўначы, Нігерыяй — на захадзе. На поўдні прыморская нізіна Бенінскага заліва. Тэрыторыя галоўным чынам плато, перакрытых на поўдні і поўначы пясчанікамі. На паўночным захадзе размешчаны горы Атакора (вышыня да 635 м), на поўдні — прыморская нізіна (шырыня 50—100 км).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакаланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы чалавека на тэрыторыі Беніна вядомы з часоў неаліту. Археалагічныя помнікі сведчаць аб даволі высокім узроўні матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва. У XV стагоддзі на тэрыторыі Беніна з’явіліся партугальцы, у XVII стагоддзі — галандскія, французскія і англійскія купцы і гандляры рабамі.

Каланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Французскай Дагамеі было дадзена права на прадстаўніцтва ў парламенце Францыі і стварэнне ўласнай Нацыянальнай асамблеі.

Перыяд незадежнасці[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 1960 года Францыя дала поўную незалежнасць Дагамеі. Першае дзесяцігоддзе новай рэспублікі адзначана шэрагам ваенных і дзяржаўных пераваротаў — 4 разы (1963,1965, 1967, 1969 гадах). Першапачаткова палітычную нестабільнасць ў краіне выкарыстаў палкоўнік Крыстаф Сагла, які двойчы здзейсніў пераварот у кастрычніку 1963 і лістападзе 1965 гадоў. Усклаўшы ў 1965 годзе на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, ён не змог вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны і забяспечыць яе палітычную стабільнасць. У снежні 1967 года яго скінула група маладых афіцэраў. У маі 1968 года праваліліся выбары прэзідэнта краіны. Каля 74% выбаршчыкаў адмовіліся падтрымаць кандыдатаў ваеннай хунты, і тады афіцэры прызначылі прэзідэнтам краіны былога міністра замежных спраў Эміля Зінсу, даручыўшы яму сфарміраваць грамадзянскі ўрад. У 1969 годзе з Дагамеі адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога Э. Зінсу быў зняты са сваёй пасады. Пасля таго як вясной наступнага года зноў былі правалены прэзідэнцкія выбары, Юбер Мага, Суран Міньян Апіці і Жустэн Ахамадэгбе, якія вярнуліся з-за мяжы, дамовіліся сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства — Прэзідэнцкі савет, у якім кожны з іх, пачынаючы з Ю. Мага, павінен быў выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы і ўрада па чарзе цягам двух гадоў.

У 1973 годзе, праз некалькі месяцаў пасля таго, як наступіла чарга Ахамадэгбе ўзначаліць краіну, у Дагамеі адбыўся ваенны пераварот, арганізаваны маёрам Мацье Керэку. Керэку стаў прэзідэнтам і ўзначаліў урад, які складаўся з вайскоўцаў. У 1975 годзе М. Керэку заявіў аб прыхільнасці ідэям сацыялізму і аб намеры стварыць «марксісцка-ленінскую дзяржаву». Неўзабаве былі нацыяналізаваны многія банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Значна ўмацаваліся сувязі Дагамеі з сацыялістычнымі краінамі, перш за ўсё з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 1975 годзе было прынята рашэнне аб змене ранейшай назвы краіны і перайменаванні яе ў Народную Рэспубліку Бенін. У 1977—1989 гадах М. Керэку ўзначальваў дзяржаву, дзе існавала адзіная партыя. Ухваленая выбаршчыкамі ў 1990 годзе новая канстытуцыя зацвердзіла назву краіны Рэспубліка Бенін, легалізавала дзейнасць палітычных партый і праклала шлях да шматпартыйных выбараў, першыя з якіх адбыліся ў 1991 годзе. Канстытуцыя прадугледжвала прамыя выбары прэзідэнта на пяцігадовы тэрмін і прызначэнне прэм'ер-міністра кіраўніком дзяржавы.

Бенін у XXI стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

На прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2016 года, на якіх канстытуцыя забараніла Яі Боні балатавацца на трэці тэрмін, бізнесмен Патрыс Талон выйграў другі тур, набраўшы 65,37% галасоў, перамогшы інвестыцыйнага банкіра і былога прэм'ер-міністра Ліянэля Зінсу. У красавіку 2021 года на прэзідэнцкіх выбарах у Беніне прэзідэнт Патрыс Талон быў пераабраны, набраўшы больш за 86,3% пададзеных галасоў.

У лютым 2022 года ў Беніне адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі краіны тэракт.

З прычыны значнай інфляцыі на сацыяльна значныя тавары ў краіне ў красавіку 2024 года пачаліся пратэсты прафсаюза супраць росту кошту жыцця. Паліцыя прымяніўшы слёзатачывы газ разагнала пратэст арыштаваўшы некалькі высокапастаўленых прафсаюзных дзеячаў[1].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Бенін — унітарная рэспубліка, найбуйнейшая адміністрацыйная адзінка — дэпартамент. Рэспубліка Бенін падзяляецца на 12 дэпартаментаў, дэпартаменты падзяляюцца на камуны. Агульны лік камун ва ўсіх дэпартаментах складае 77.


Нумар на мапе Дэпартамент Адміністрацыйны цэнтр[2][3] Насельніцтва (2013) Плошча(км2)[4] Дата заснавання Былы
дэпартамент
Карта
2 Алібары Канды[5] 868,046 26,242 1999 Баргу
1 Атакара Натытынгу 769,337 20,499
10 Атлантыка Алада 1,396,548 3,233
4 Баргу Параку 1,202,095 25,856
5 Калін Даса-Зума 716,558 13,931 1999 Зу
6 Куфо Аплауэ 741,895 2,404 1999 Мано
3 Данга Джугу 542,605 11,126 1999 Атакара
11 Літараль Катану 678,874 79 1999 Атлантыка
9 Мано Лакоса 495,307 1,605
12 Уэмэ Порта-Нова 1,096,850 1,281
8 Плато Пабэ 624,146 3,264 1999 Уэмэ
7 Зу Абамэй 851,623 5,243


Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка Беніна грунтуецца на натуральнай сельскай гаспадарцы, вырошчванні бавоўны і рэгіянальным гандлі. Бавоўна складае 40 % ВУП і каля 80 % афіцыйных экспартных даходаў[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Police fire tear gas to disperse Benin wage protest (англ.). Telegram-канал «Africa Intel» (28 красавіка 2024). [ Архівавана] з першакрыніцы 12 мая 2024. Праверана 12 мая 2024.
  2. Communiqué du Conseil des Ministres du 22 Juin 2016 (фр.). Portail Officiel du Gouvernement Béninois. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019. Праверана 12 мая 2024.
  3. Bénin : liste des 12 nouveaux préfets et des chefs-lieux de départements (фр.). Lanouvelletribune.info. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 12 мая 2024.
  4. Benin (фр.). Geohive.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2016. Праверана 12 мая 2024.
  5. Бенін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 90—100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  6. Бенин, Африка (Путеводитель по 2024 г.) - Travel S Helper (руск.) (6 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]