Замбія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Замбія
англ.: Republic of Zambia
Герб Замбіі
Сцяг Замбіі Герб Замбіі
Дэвіз: «Адна Замбія, Адна нацыя (англ.: One Zambia, One Nation
Гімн: «Стой і спявай пра гордую і свабодную Замбію»
Дата незалежнасці 24 кастрычніка 1964 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Лусака
Найбуйнейшыя гарады Ндола, Кабвэ, Кітвэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Эдгар Лунгу
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
38-я ў свеце
752 614 км²
1
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2009)
Шчыльнасць

14 222 233 чал. (71-я)
12 935 000[1] чал.
17,2 чал./км²
ІРЧП  0.481 (нізкі) (164-ы)
Валюта Замбійская квача (ZMK)
Інтэрнэт-дамен .zm
Код ISO (Alpha-2) ZM
Код ISO (Alpha-3) ZMB
Код МАК ZAM
Тэлефонны код +260
Часавыя паясы +2

За́мбія (англ.: Zambia), Рэспу́бліка За́мбія (англ.: Republic of Zambia) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе паўночным захадзе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на поўначы з Танзаніяй, на ўсходзе Малаві і Мазамбікам, на поўдні з Зімбабве, Батсванай, Намібіяй і Анголай. Выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лусака. Краіна падзяляецца на 9 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (24 кастрычніка).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Канстытуцыі, прынятай у 1996 годзе, Замбія — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнту належыць уся паўната вышэйшай заканадаўчай і выканаўчай улады. Выбіраецца усеагульным і прамым галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Прэзідэнт ўзначальвае ўрад — кабінет міністраў, і з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны. На пасаду прэзідэнта можа быць абраны любы грамадзянін Замбіі, які дасягнуў узросту 35 гадоў, калі яго бацькі былі грамадзянамі Замбіі, і калі ён з'яўляецца членам партыі або прадстаўляе адну з дзеючых партый, сабраў подпісы не менш за 200 зарэгістраваных выбаршчыкаў.

Заканадаўчая ўлада ў Замбіі ажыццяўляецца прэзідэнтам і аднапалатным парламентам — Нацыянальнай асамблеяй (150 дэпутатаў, абраных шляхам усеагульных выбараў на пяць гадоў).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

вадаспад Вікторыя

Амаль усю краіну займае хвалістае пласкагор'е (вышыня 1000—1500 м), складзенае з дакембрыйскіх гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў. На ўсходзе хрыбет Мучынга (вышыня да 1893 м, гара Мумпу). Замбія мае запасы медзі сусветнага значэння на мяжы з ДРК, кобальт, поліметалы, ванадый, уран, золата, жалеза, каменны вугаль. Клімат субэкватарыяльны з трыма сезонамі — дажджлівым і цёплым (лістапад-красавік), сухім і халаднаватым (май-ліпень), сухім і гарачым (жнівень-кастрычнік). Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (кастрычнік) каля 20-25 °C, самага халоднага (ліпень) каля 15-20 °C. Ападкаў 750—1500 мм за год. Бываюць засухі. Рачная сетка густая: рака Замбезі, з прытокамі Кафуэ, Луангва і іншыя (рака Чамбешы), вытокі Конга з азёрамі Бангвеулу і Мверу, паўднёвая частка возера Танганьіка. На Замбезі вадасховішча Карыба, ёсць парогі і вадаспады, у т.л. вадаспад Вікторыя. Агульныя запасы гідраэнергіі больш за 50 млн кВт. Пераважае саванная расліннасць на чырвона-карычневых глебах. Жывёльны свет разнастайны: ёсць буйныя траваедныя — сланы, насарогі, буйвалы, зебры, антылопы; драпежнікі — ільвы, леапарды, гіены. Нацыянальныя паркі: Кафуэ, Сіёма-Нгвезі, Паўночная і Паўднёвая Луангва і іншыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адно з настаражэйшых месцаў апрацоўкі жалеза. Бушменаў, якія прыйшлі сюды, верагодна ў 1-м тысячагоддзі да н.э., з 6 ст.н.э пачалі выцясняцца на поўдні плямёнамі банту. У 17-19 стагоддзях тут фарміраваліся раннефеадальныя дзяржавы плямён лунда, баротсэ, бемба, нгоні. Першыя еўрапейцы (партугальцы) на тэрыторыі Замбіі з'явіліся ў канцы 18 стагоддзя. У 1880-я гады на тэрыторыі дзяржавы баротсэ праніклі прадстаўнікі Брытанскай паўднёва-афрыканскай кампаніі, заснаванай Сесілем Родсам. У 1890 годзе кампанія атрымала ад уладара баротсэ Леванікі I выключнае права на эксплуатацыю прыродных багаццяў. У 1891 годзе англічане стварылі пратэктарат дзяржаве баротсэ, потым лунда. У 1895 годзе гэтыя тэрыторыі атрымалі афіцыйную назву Радэзіі (ад прозвішча Родса).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкі храм у горадзе Манса

99 % насельніцтва складаюць афрыканцы моўнай сям'і банту, у т.л. народы групы цэнтральнай банту — бемба (жывуць на поўначы і ў цэнтральнай частцы, 34 %) і тонга (поўдзень, 16 %), групы ўсходняй банту — малаві (усход, 18 %), іншых груп — балунда (паўночны захад), балозі (паўднёвы захад), нгоні (усход), чэва (усход). Жывуць таксама англічане і выхадцы з Індыі. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне, у т.л. пратэстанты (35 %), каталікі (27 %), ёсць невялікія групы прыхільнікаў ісламу і традыцыйных вераванняў. Сярэднегадавы прырост насельніцтва каля 3 %. Найбольш заселены «Медны пояс» і раёны на поўдзень ад яго да Лусакі. У гарадах жыве каля паловы насельніцтва. Набольшыя гарады: Лусака, Ндола, Кітвэ-Нкана, Кабвэ, Чынгола, Муфуліра, Луанш'я.

Дзіцячая смяротнасць у 2008 годзе — 100 на 1.000 родаў, мацярынская смяротнасць — 830 на 100.000 нараджэнняў. Працягласць жыцця для жанчын 37 год, мужчын 38 год[3].

Беларуска-замбійскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны Беларусь з Замбіяй ўстанавіла 13 кастрычніка 1993 года. Пасольства Замбіі ў Расійскай Федэрацыі прадстаўляе інтарэсы гэтай краіны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Візіты на вышэйшым і высокім узроўнях не ажыццяўляліся. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін не сфарміравана. На разглядзе замбійскага боку знаходзіцца праект Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Замбія. Гандлёвыя адносіны практычна адсутнічаюць.

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009). "World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 2009-03-12. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); line feed character у |author= на пазіцыі 42 (даведка)
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  3. Länderdatenbank der Deutschen Stiftung Weltbevölkerung

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]