Будынак былога крэдытнага таварыства (Магілёў)
Славутасць | |
Будынак былога крэдытнага таварыства | |
---|---|
![]() | |
53°54′02″ пн. ш. 30°20′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў, вул. Ленінская, 36 (зав. Мігая, 13) |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Архітэктар | Пётр Іванавіч Кальнін |
Дата пабудовы | пач. XX стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак былога крэдытнага таварыства — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Ленінскай, 36 (зав. Мігая, 13) у Магілёве. Помнік рэгіянальнага значэння.
У савецкія часы будынку размяшчалася швейная фабрыка імя В. Валадарскага. Цяпер у будынку размешчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Метро», кандытарская Madlen, кафэ-бістро Van Gogh, бар «Чэрчыль».
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%B4%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0._%D0%90%D1%82%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B.jpg/220px-%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%B4%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0._%D0%90%D1%82%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_36_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_36_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%B4%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_2.jpg/220px-%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%B4%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_2.jpg)
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак, з боку завулка Мігая мае скразны праезд у двор. Галоўны надоўжаны фасад выходіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Асноўны архітэктурны акцэнт — вуглавая частка будынка паміж 2 фасадамі (па вул. Ленінскай і завулку Мігая). Яе плоскасць скошана, тут размешчаны галоўны ўваход. На другім паверсе паўкруглы балкон з балюстрадай, які падтрымліваюць кранштэйны з паўфігурамі атлантаў. Завяршаецца скошаная частка атыкам складанага профілю з акном-люнетай у цэнтры. На галоўным фасадзе — 2 неглыбокімі рызаліты, завершаныя мансардамі. Аконныя праёмы на першым паверсе прамавугольныя, на другім — арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. У дэкаратыўным абрамленні галоўнага фасада выкарыстаны прафіляваныя паяскі, шырокія лапаткі, ляпныя накладныя дэталі — гірлянды, картушы, разеткі, мадульёны[1], выкарыстаныя элементы стылю ампір (руставаныя пілястры, фрызы са стылізаванымі сухарыкамі і інш.)[2]. Унутраная планіроўка зменена[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былога крэдытнага таварыства (Магілёў)
- Будынак былога крэдытнага таварыства (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак былога крэдытнага таварыства (Магілёў) на сайце «Архіварта»