Вуліца Амельянюка (Мінск)
Вуліца Амельянюка Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Заводскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Аўтазаводская |
Назва ў гонар | Уладзіміра Амельянюка |
Вуліца Амельянюка — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка (1917—1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Цэнтральнай, перасякае вуліцу Радыяльную. Даўжыня вуліцы складае каля 0,55 км.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, устаноўлены на тэрыторыі ЦЭЦ-3 у 1974 годзе[1].
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вуліца Амельянюка на map.by Архівавана 26 лістапада 2010.