Вуліца Крупскай (Мінск)
Appearance
Вуліца Крупскай Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Заводскі |
Працягласць | каля 1,15 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Аўтазаводская |
Тралейбусныя маршруты | 30, 49 |
Аўтобусныя маршруты | 59, 70, 79, 79д, 186 |
Назва ў гонар | Надзея Канстанцінаўна Крупская |
Паштовы індэкс | 220118[1] |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Крупскай — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў 1977 годзе ў гонар савецкай грамадскай дзеячкі, педагога, жонкі У. Леніна Надзеі Канстанцінаўны Крупскай.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Кабушкіна і Ташкенцкай, працягваючы вуліцу Машынабудаўнікоў, ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з Юнацкай вуліцай, працягваючыся 2-ім Юнацкім завулкам. Таксама перасякаецца з вуліцамі Малініна і Шышкіна. Ідзе паралельна вуліцы Айвазоўскага.
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (59, 70, 79, 79д, 186) і тралейбусных (30, 49) маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Аўтазаводская».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Крупскай (Мінск)
- Улица Крупской на geodzen.com