Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КДА

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з’яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны

Вынік[правіць зыходнік]

Намінацыя не атрымала падтрымкі і была закрыта. --JerzyKundrat (размовы) 23:21, 17 мая 2024 (+03)[адказаць]

Завершаныя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Журнал абрання[правіць зыходнік]

Да пазбаўлення статусу[правіць зыходнік]

Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.

Гл. таксама[правіць зыходнік]