Перайсці да зместу

Галадрыель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галадрыэль)
Галадрыель
Выява
Імя пры нараджэнні (аднамоўны тэкст) квэнья: Artanis
квэнья: Nerwen
Імя Galadriel[1][2]
Бацька Finarfin[d]
Маці Eärwen[d]
Брат/сястра Orodreth[d], Finrod Felagund[d], Angrod[d] і Aegnor[d]
Сужэнец Келебарн
Дзіця Celebrían[d]
Род House of Finwë[d]
Валодае Nenya[d], Elessar[d] і Mirror of Galadriel[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Кейт Бланшэт і Morfydd Clark[d]
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Сільмарыліян, Няскончаныя паданні[d], Хобіт і Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Вораг Мелькар[d] і Саўран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гала́дрыель[3] (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Уладар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліён» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутная з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Серадзем'і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыена.

Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келеборна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра.

Нарадзілася ў Валіноры, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыель па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыель валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За свой цудоўны выгляд была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа».

Імёны[правіць | правіць зыходнік]

  • Алата́рыель — старадаўняя форма імя Галадрыель на мове тэлеры.
  • Гала́дрыель. Перакладаецца з сіндарына як Дзева, упрыгожаная бліскучым вянком. Гэта адносіцца да яе прыгожых залатых валасоў. Гэта імя было дадзена эльфійскай прынцэсе мужам Келеборнам[4]. Таксама корань «галад» азначае дрэва.
  • Артаніс. Пры нараджэнні дачкі Фінарфін даў ёй імя Артаніс (высакародная).
  • Нэрвен. Паводле эльфійскіх звычаяў, пазней маці дала дачцэ іншае імя — Нэрвен (муж-дзева), якое адлюстроўвала сілу і станістасць Галадрыель.

Перадпачатковая Эпоха[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку першай эпохі Галадрыель жыла ў Валіноры.

Калі вораг валадароў Валінора, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Серадзем'і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследваць яго. Галадрыель пажадала пакінуць Валінор разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй жадалася мець свае ўладанні ў Серадзем'і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Серадзем'е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ.

Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыель пакінула Валінор не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна.

Першая Эпоха[правіць | правіць зыходнік]

Галадрыель прыйшла ў Серадзем'е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Цінгала, свайго сваяка, у Дарыяце, дзе сустрэла Келеборна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыель засталася ў Дарыяце і шмат чаго даведалася пра Серадзем'е ад Меліян.

Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Серадзем'я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінор, але Галадрыель з мужам засталіся ў Серадзем'і.

Другая Эпоха[правіць | правіць зыходнік]

Паводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыель перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіль-галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыенам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар.

Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыель у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — парсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана.

Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне Пярсцёнка[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыена Амрат і Галадрыель стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі.

Галадрыель уваходзіла ў Савет Мудрых Серадзем'я і першая склікала яго.

Паводле кнігі «Уладар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыель дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Звяза, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць.

Увесну таго ж 3019 года Лорыен падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол-Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Цемналесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыена пад кіраўніцтвам Келеборна нанеслі свой контрудар па Дол-Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыель абрынула сцены варожай крэпасці[5].

Чацвёртая Эпоха і зыход на Захад[правіць | правіць зыходнік]

Праз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыель пакінула Серадзем'е і 29 верасня 3021 года адпыла разам з Элрандам, Гандальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келеборна ў Лорыене. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінор.

Генеалагічнае дрэва[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Люціэн
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльрас
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян

Дом Фінарфіна[правіць | правіць зыходнік]

 
Фінвэ
 
Індзіс
 
Олвэ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фінголфін
 
Фінарфін
 
Эарвен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фінрад
 
Ародрэт
 
Анград
 
Аэгнар
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фіндуілас
 
 
 
 
 
 
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 

Зноскі

  1. Unfinished Tales: of Númenor and Middle-earthHarperCollins UK, 2014. — P. 298. — ISBN 978-0-261-10362-7
  2. Unfinished Tales: of Númenor and Middle-earthHarperCollins UK, 2014. — P. 346. — ISBN 978-0-261-10362-7
  3. Напісанне Галадрыель згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  4. Tolkien, Unfinished Tales 1980, The History of Galadriel and Celeborn.
  5. Толкин, Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля 1999, Приложение B.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]