Герб Нікарагуа
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Coat_of_arms_of_Nicaragua.svg/220px-Coat_of_arms_of_Nicaragua.svg.png)
Герб Нікарагуа - афіцыйны геральдычны сімвал дзяржавы Рэспубліка Нікарагуа, размешчанай у Цэнтральнай Амерыцы. Канчатковы выгляд герба быў прыняты 5 верасня 1908 года, а зацверджаны на заканадаўчым узроўні 27 жніўня 1971 года.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтральным элементам герба з'яўляецца трохвугольнік, які азначае роўнасць усіх грамадзян. Вясёлка з'яўляецца традыцыйным сімвалам міру, а фрыгійскі каўпак сімвалізуе свабоду. Пяць вулканаў, якія выходзяць з мора, сімвалізуюць пяць дзяржаў-членаў Аб'яднаных Абласцей Цэнтральнай Амерыкі - саюзныя і брацкія адносіны паміж імі. Акружае кампазіцыю нацыянальны лозунг Нікарагуа - «Рэспубліка Нікарагуа - Цэнтральная Амерыка» (ісп.: «República de Nicaragua - América Central»).