Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Сірыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Сірыі
Гады існавання 19561991
Краіна  СССР
Тып ваенспецы і ваенныя саветнікі
Дыслакацыя  Сірыя
Удзел у Араба-ізраільскі канфлікт

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Сірыі (араб. مجموعة الخبراء العسكريين السوفييت في القوات المسلحة العربية السورية‎‎) — зводнае воінскае фарміраванне Узброеных Сіл СССР, накіраванае ў Сірыю ў 1956 годзе па запрашэнні ўрада краіны і прэзідэнта Шукры аль-Куатлі.

Кантынгент аказваў дапамогу ў будаўніцтве нацыянальных узброеных сіл і абароне краіны ад знешніх пагроз. У 1973 і 1983 гадах па настойлівых просьбах прэзідэнта Хафеза аль-Асада колькасць войск павялічвалася за кошт рэгулярных часцей Савецкай Арміі. У заходняй гістарыяграфіі місія ў Сірыі разглядаецца як эпізод барацьбы за ўплыў у стратэгічна важным рэгіёне паміж СССР і ЗША на фоне Халоднай вайны[1].

З часоў праўлення Ш. Куатлі ў Сірыі знаходзіўся моцны і ўкамплектаваны апарат савецкіх ваенных саветнікаў і ваенспецаў. Яго структура і метады работы шмат у чым супадалі з аналагічнымі групамі савецкіх ваенных спецыялістаў у іншых арабскіх краінах[2]. Замежныя ваенныя саветнікі і спецыялісты прысутнічалі ва ўсіх кіраўнічых звёнах Узброеных сіл Сірыі[3]. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у дзяржаве пастаянна знаходзіліся савецкія вайскоўцы, якія былі нязменнымі актыўнымі ўдзельнікамі амаль усіх рэгіянальных крызісаў, канфліктаў і войнаў[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Mangold, Peter. Superpower Intervention in the Middle East (англ.). — L.: Croom Helm Ltd., 1978. — P. 14—29. — 209 p. — ISBN 0-85664-543-5.
  2. Ярёменко В. А., Почтарёв А. Н., Усиков А. В. Военно-политическое и военно-стратегическое содержание локальных войн и вооружённых конфликтов. На Ближнем Востоке // Россия (СССР) в локальных войнах и военных конфликтах второй половины XX века / Под ред. генерал-майора В. А. Золотарёва, Институт военной истории МО РФ. — М.: Кучково поле; Полиграф-ресурсы, 2000. — 576 с. — (Российская военно-историческая библиотека). — 3000 экз. — ISBN 5-86090-065-1.
  3. Терещенко М. Н. Полвека на службе родине, или Крутые повороты судьбы: воспоминания. — М.: «Ваш выбор ЦИРЗ», 1996. — С. 254,264. — 391 с. — 500 экз. — ISBN 5-89002-009-9.
  4. Ярёменко В. А., Почтарёв А. Н., Усиков А. В. Сирия в арабо-израильской войне (1982 г.) // Россия (СССР) в локальных войнах и военных конфликтах второй половины XX века / Под ред. В. А. Золотарёва, Институт военной истории МО РФ. — М.: Триада-фарм, 2002. — С. 476-581. — 494 с. — (Российская военно-историческая библиотека). — 1000 экз.