Зілант
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Flag_of_Kazan_%28Tatarstan%29.png/220px-Flag_of_Kazan_%28Tatarstan%29.png)
Зілант — цмок, выяўлены на гербе і сцягу Казані, сталіцы Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.
Таксама Зілант выяўлены на гербах Кашыры (Маскоўская вобласць) і многіх гарадоў Татарстана.
Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]
Калісьці выява крылатага цмока была змешчаная на пячатцы казанскага хана, потым яна перайшла на дзяржаўную пячатку рускага цара Івана IV. Пазней выявай цмока ўпрыгожвалі стальцы і парадныя сервізы расійскіх манархаў. У нашы дні Зіланта можна ўбачыць у Казані на чыгунных агароджах гаўбцаў і флюгерах на дамах.
Таксама Зілант знак фэсту аматараў ролевых гульняў «Зіланткон».