Фасцыі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Roman_Lictor_Clothes.png/220px-Roman_Lictor_Clothes.png)
Фасцыі (лац.: fasces, інакш фаскі, фасцы, таксама ліктарскія пучкі) — атрыбут улады цароў, у эпоху рымскай рэспублікі — вышэйшых магістратаў.
Перацягнутыя чырвоным шнуром або звязаныя рамянямі пучкі вязавых ці бярозавых дубцоў. Першапачаткова сімвалізавалі права магістрата дамагацца выканання сваіх рашэнняў сілай. Па-за межамі горада ў фасцыі ўтыкалася сякера, якія сімвалізавалі права магістрата караць смерцю і мілаваць падданых (унутры гарадоў вышэйшай інстанцыяй для смяротных прысудаў быў народ). Права нашэння фасцый замацоўвалася за ліктарамі. Пазней, у геральдыцы, ліктарскія фасцыі сталі сімвалізаваць дзяржаўнае і нацыянальнае адзінства, таксама ўспрымаюцца як сімвал абароны дзяржаўнасці. У такой трактоўцы яны выкарыстоўваюцца ў наш час мноствам дзяржаў і арганізацый.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Мяркуецца, што прататыпам фасцый быў персідскі барсман — рытуальны пучок перавязаных дубцоў тамарыкса, які трымаў у руцэ святар падчас зараастрыйскай літургіі. Паводле іншай версіі, фасцыі — інструмент цялесных пакаранняў (розгі), разам з сякерай — інструментам пакарання смерцю, паколькі ліктары выконвалі функцыі катаў.
Пазнейшая сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b7/Armoiries_r%C3%A9publique_fran%C3%A7aise.svg/150px-Armoiries_r%C3%A9publique_fran%C3%A7aise.svg.png)
Выяву фасцый можна сустрэць (як дэкаратыўны элемент) у шматлікіх пабудовах XVIII—XIX стагоддзя, на некаторых манетах Другой сусветнай вайны: (італьянскіх, албанскіх перыяду італьянскай акупацыі і французскіх перыяду ўрада Вішы).
У XVIII стагоддзі сімволіка ўкаранілася ў ЗША і Францыі. Сёння сімвалы фасцыі можна адшукаць на гербе Францыі, манеце, помніку Лінкальну, пячатцы Сената і па баках трыбуны Палаты Прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/National_Fascist_Party_logo.svg/150px-National_Fascist_Party_logo.svg.png)
Ліктарскі пучок ёсць на гаржэце афіцэра «легіёна Віслы» (1809—1814).
Беніта Мусаліні, які кіраваўся ідэяй аднаўлення Рымскай імперыі, абраў пасля Першай сусветнай вайны фасцыі сімвалам сваёй партыі, адкуль і з'явілася яе назва — фашысцкая.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фасцыі