Кашэвічы (Смаленская вобласць)
Вёска
Кашэвічы
|
Кашэвічы (руск.: Кошевичи) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 40 км на поўнач ад Рудні, за 9 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю, на беразе ракі Балаздзіна. Насельніцтва — 268 жыхароў (2007). Уваходзіць у склад Панізоўскага сельскага паселішча.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы існаваў дом культуры, сярэдняя школа, сельгаспрадпрыемства «Кашэвічы».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнікі археалогіі: гарадзішча за 1,7 км на поўнач ад вёскі. Выкарыстоўвалася першапачаткова днепра-дзвінскімі плямёнамі ў канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. Другасна старажытнарускім насельніцтвам у XII – XIV стагоддзях. Паселішча за 100 м ад гарадзішча. Было заселена ў XII-XIV стагоддзях.