Мікуліна (Руднянскі раён)
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Мікуліна (руск.: Микулино), або Мікулін — вёска ў Расіі, на возеры Галабай. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасялення Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 127 чал. (2007). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад граніцы з Беларуссю.
Геалогія[правіць | правіць зыходнік]
У 1923 г. А. Касцюковіч-Тызенгаўзен адкрыў, а ў 1932 г. вывучыў пахаваны міжледавіковы тарфянік. Ад назвы сяла атрымала назву мікулінскае міжледаівкоўе. Над міжледавіковымі ляжаць адклады апошняга зледзянення.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У канцы XV стагоддзя горад Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр Мікулінскай воласці, якую трымаў ад гаспадара князь Іван Асавіцкі, у 1514 годзе разам са Смаленскам заняты маскоўскімі войскамі, у 1526 годзе вернуты Вялікім княствам Літоўскім і нададзены сыну князя Івана — князю Міхаілу Асавіцкаму. Пасля смерці князя Міхаіла ў 1550 годзе Мікуліна перайшло яго жонцы княгіні Аграфене Андрэеўне з Лукомскіх «да жывата», а па яе смерці вялікаму князю. Пазней мястэчка, уладанне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касцёл Святога Антонія з кляштаром бернардзінцаў[1][2].
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце[3] Магілёўскай губерні. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў, 27 мая 1866 года[4] расійскія ўлады перадалі касцёл праваслаўнай царкве. На мяжы XIX—XX ст. у мястэчку 73 двары, царква і 3 яўрэйскія малітоўныя школы, народнае вучылішча[5] (з 1875).
Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Мікулін у складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Паселішча пераведзена ў статус вёскі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 іўдзей[6]
- 1998 год — 159 чал.;
- 1999 год — 155 чал.
- 2007 год — 127 чал.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Пачатковая школа і амбулаторыя.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганны могільнік.
- Касцёл Святога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Святой Тройцы)
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Кляштар бернардзінцаў (1720)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў (1911—1992) — беларускі жывапісец, графік, педагог.
Зноскі
- ↑ Mikulin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 412.
- ↑ Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 378.
- ↑ Ганчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.
- ↑ Микулин // к // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Микулино // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Mikulin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 412.
- Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікуліна (Руднянскі раён)