Мантурава (Курская вобласць)
Appearance
Сяло
Мантурава
|
Мантурава (руск.: Манту́рово) — сяло ў Курскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мантураўскага раёна і Мантураўскага сельсавета. Размешчана на паўднёвым усходзе Курскай вобласці, на паўднёвым захадзе Сярэднярускага ўзвышша. У 1977 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР быў утвораны Мантураўскі раён. Мантурава стала раённым цэнтрам. У 2008 годзе быў адкрыты Мантураўскі раённы краязнаўчы музей.
Зноскі
- ↑ Всероссийская перепись населения 2010 года. Том 1. Численность и размещение населения Курской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014. Праверана 31 студзеня 2014.