Прысцень
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Прысцень (руск.: Пристень) — пасёлак гарадскога тыпу ў Курскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прысценскага раёна. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак Прысцень са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе.
Насельніцтва — 4942 жыхары (2020). Размешчаны за 78 км на паўднёвы ўсход ад Курска.
Вузлавая чыгуначная станцыя «Ржава» на лініі Курск — Белгарад (магістраль Масква — Харкаў), адгалінаванне (31 км) на Абаянь, станцыя абслугоўвае таксама лінію Стары Аскол — Губкіна — Сараеўка.
Зноскі
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.