Міяскае
Сяло
Міяскае
|
Міяскае (руск.: Миа́сское) — сяло ў Чалябінскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснаармейскага раёна і Міяскага сельскага паселішча. Уваходзіць у склад агламерацыі Вялікі Чалябінск. Сяло размешчана за 37 кіламетраў на ўсход ад Чалябінска на рацэ Міяс, на скрыжаванні дарог Чалябінск — Курган і Чалябінск — Шадрынск на месцы былой Міяскай крэпасці. Заклаў крэпасць у 1736 годзе казак Якаў Паўлуцкі, у гонар яго названа адна з вуліц сяла. У сяле дзейнічае краязнаўчы музей імя Ягорава.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.